беларускі музыкант From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Яўгенавіч Пукст (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі кампазітар , аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст[2][3][4].
Сяргей Яўгенавіч Пукст | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Яўген Рыгоравіч Пукст[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, мастак, радыёвядучы, кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, music journalist |
pukst.com (руск.) |
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1972 года ў Мінску. Сын беларускага піяніста Яўгена Пукста, унук кампазітара Рыгора Пукста. Скончыў у 1986 годзе музычную школу пры Дзяржаўнай кансерваторыі па класе кларнета[5].
Пачынаў кар’еру ў панк-гурце «Король пчёл». У гэты ж час скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «апрацоўка дрэва, косці і каменю», у 1996 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля яшчэ вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Акадэміі мастацтваў[5].
У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсліваўся як «нігілістычны джаз». Альбом «Strange Glamour» (2004) названы альбомам года па версіі «Белгазеты». Удзельнік праекту «Тузін. Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песню па-беларуску «Трыумф волі». Для праекту «Тузін. Немаўля» напісаў музыку да фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927). «Последний альбом» у выкананні «Pukstband» быў прызнаны рок-альбомам года на ўзнагародах Experty.by. У 2015 годзе «Pukstband» быў перайменаваны ў «Pupkorn». Адзін з аўтараў праекта «True Litwin Beat».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.