Панчава
горад у Сербіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Сербіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́нчава — горад у Сербіі, у аўтаномным краі Ваяводзіна, цэнтр аднайменнай абшчыны і Паўднёва-Банацкай акругі. Насельніцтва горада складае 76 203 жыхароў, абшчыны Панчава — 123 414. Разам з прыгарадам Старчава горад Панчава паводле апошняга перапісу 2011 налічваў 83 676 жыхароў. Горад стаіць пры ўпадзенні ракі Таміш у Дунай, адлегласць да Бялграда — 14 кіламетраў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца як гандлёвы горад у 1153 годзе, калі там апроч іншых народаў пражывалі грэкі. У XV стагоддзі горад занялі туркі і трымалі пад сваёй уладай да 1716. Пазней перайшоў пад уладу Аўстра-Венгрыі.
Найстарэйшай назвай паселішча, размешчанага на месцы сучаснага Панчава, была Панука. Падчас частых змен гаспадароў (рымляне, кельты, гуны, авары, славяне, венгры, татары, туркі, немцы) часта змянялася і назва гэтага стратэгічна важнага месца. Горад называўся Пануцэа, або Пануча ў X стагоддзі, Бансіф у XII стагоддзі, у XV стагоддзі Панчэл і Пенсей, у XVII стагоддзі Пайчава, або Панзіява і Банчава, у пачатку XVIII стагоддзя Чомба.
У 1918 годзе, калі горад увайшоў у склад Югаславіі, ён атрымаў сучасную назву — Панчава. У 1999 годзе горад неаднаразова падвяргаўся бамбёжкам НАТА.
З Панчавам звязаны шматлікія вядомыя асобы з вобласці палітыкі, навукі, культуры. У горадзе штогод праводзіцца карнавал.
Мясцовая газета «Панчавац» была заснавана ў 1869 годзе.
У Панчаве існуюць хімічнае, медыцынскае, электратэхнічнае, эканамічнае вучылішчы, Рабочы ўніверсітэт. У 2005 годзе ў Панчаве адкрыўся юрыдычны факультэт і факультэт гуманітарных навук, у складзе Міжнароднага ўніверсітэта ў Новым Пазары. Панчава — адзіны горад на Балканах, у якім ёсць студыя яўрэйскай мовы і літаратуры.
Пасля Першай сусветнай вайны прамысловасць Панчава перажывала сваю другую маладосць, узнік адзін з індустрыяльных гігантаў былой Югаславіі. У горадзе шмат фабрыкаў, на якіх працуюць дзясяткі тысяч чалавек не толькі з Панчава, але і амаль усяго Паўднёвага Баната. У горадзе развіта нафтахімічная, машынабудаўнічая, абутковая прамысловасць. Развіты турызм.
У Панчаве існуюць шматлікія спартыўныя таварыствы многіх відаў спорту (футбол, баскетбол, гандбол, воднае пола, атлетыка, шахматы, хакей на траве, рэгбі, дзюдо, каратэ, бокс).
|
Год | Усяго | Сербы | Немцы | Югаславы | Венгры | Славенцы | Македонцы | Чарнагорцы | Харваты | Іншыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1910 | 20,808 | 41,88 % | 35,89 % | 0,00 % | 16,17 % | 1,17 % | 0,00 % | 0,00 % | 0,65 % | 4,24 % |
1991 | 72,793 | 72,57 % | ? | 8,75 % | 5,56 % | 2,20 % | 2,40 % | 1,88 % | 1,35 % | 5,29 % |
2002 | 77,087 | 79,08 % | ? | 2,35 % | 4,25 % | 1,82 % | 1,55 % | 1,03 % | 0,92 % | 9,00 % |
Акрамя вышэй названых у Панчаве жывуць таксама і албанцы, баснійцы, балгары, бунеўцы, валахі, гаранцы, мусульмане, немцы, ромы, румыны, рускія, русіны, славенцы, украінцы, чэхі.
У Панчаве пражывае 62516 паўналетніх жыхароў, а сярэдні ўзрост жыхароў складае 39,9 гадоў (38 у мужчын, 40,5 у жанчын). У горадзе 27890 сем'яў, сярэдняя колькасць чалавек у сям'і — 2,75.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.