Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ту́ркі (саманазва цюрк, турэцк.: Türkler, адз. лік Türk) — цюркскі народ агульнай колькасцю каля 55—60 млн чалавек, асноўнае насельніцтва Турцыі.
Туркі (Türkler) | |
Агульная колькасць | 59 516 тыс. (2014 г.)[1][2] |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Турцыя — 53 402 тыс. Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра — 203 тыс. |
Мова | турэцкая |
Рэлігія | пераважна іслам |
Блізкія этнічныя групы | азербайджанцы, салары, татары, туркмены |
Іншыя краіны рассялення турак:
Асноўная мова — турэцкая. Рэлігійная прыналежнасць вернікаў: мусульмане-суніты (99,1 %)
Продкі турак — агузы пачалі перасяляцца з Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Малой Азіі каля 11 стагоддзя, скараючы і асімілюючы карэннае насельніцтва, прадстаўленае грэкамі, а таксама армянамі. У склад будучага турэцкага народа таксама ўвайшлі янычары, якія камплектуюцца з хлопчыкаў армян, грузін, балканскіх, славянскіх і іншых хрысціянскіх народаў, якіх адбіралі з мясцовага насельніцтва, звярталі ў іслам, і везлі ў Стамбул. Фарміраванне турэцкага этнаса завяршылася ў 15 стагоддзі, а турэцкая нацыя склалася ў першыя дзесяцігоддзі 20 стагоддзя. Саманазва народа да 1923 — асманы; пасля падзення Асманскай імперыі існаваў выбар паміж варыянтамі новай саманазвы: анаталійцы і туркі. Выбар апошняй назвы зроблены з мэтай выкарыстаць цюркскую ідэнтычнасць для кансалідацыі народа ў складаны перыяд яго гісторыі, а таксама для захавання суверэнітэту над еўрапейскімі (неанаталійскімі) тэрыторыямі.
Гістарычна найболей вядомая турэцкая дыяспара існавала ў Крымскім ханстве — васальнай дзяржаве Асманскай імперыі. Аднак да XVIII ст., калі Крым увайшоў у склад Расіі, туркі амаль цалкам інтэграваліся ў крымскататарскi этнас. Пад моцным уплывам турэцкай мовы склаўся паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. У наш час найболей буйныя турэцкія дыяспары маюцца ў краінах, якія раней уваходзілі ў склад Асманскай імперыі. У арабскіх краінах (краіны Магрыба, Егіпет, Сірыя, Ірак) туркі не маюць рэлігійнага ціску, аднак у той жа час іх магчымасць вывучаць родную мову і падтрымліваць культурныя сувязі з Турцыяй сур’ёзна абмяжоўваецца.
Нашмат горш становішча турак у немусульманскіх краінах. Адным з чыннікаў з’яўляецца гістарычная памяць: Асманская імперыя праводзіла агрэсіўную палітыку ў адносінах да немусульманскага насельніцтва.
Турэцкая дыяспара ў Германіі ўтварылася ў выніку «эканамічнага цуду» 1960-х гг., калі ў выніку эканамічнага росту ўзрос попыт на працоўную сілу, у той час як насельніцтва Германіі не толькі не расло, але нават памяншалася. У сувязі з гэтым у Германію прыбыла вялікая колькасць турак. Адбываліся сутыкненні паміж туркамі і нямецкімі нацыяналістамі, часта са смяротнымі выпадкамі. У 1990-я сітуацыя нібыта стала змяняцца ў лепшы бок, аднак сёння яна ўсё яшчэ застаецца напружанай, бо ўрад ФРГ пачаў мэтанакіраваную праграму па інтэграцыі турак у нямецкае грамадства пры захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.