Remove ads
Прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н, вымаўленне: Э́рдаан (турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Турцыі (з 2003 па 2014), лідар умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасці і развіцця. Прэзідэнт Турцыі з 2014 года.
Рэджэп Таіп Эрдаган | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдула Гюль | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдула Гюль | ||||||
Пераемнік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Nurettin Sözen[d] | ||||||
Пераемнік | Ali Müfit Gürtuna[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Пераемнік | Ахмет Давутаглу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Пераемнік | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1954[1][2] (70 гадоў) |
||||||
Жонка | Эмінэ Эрдаган[d] | ||||||
Дзеці | Сюмейе Эрдаган[d], Білал Эрдаган[d], Ахмет Бурак Эрдаган[d] і Esra Erdoğan[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | tccb.gov.tr (тур.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 года ў квартале Касымпаша стамбульскага раёна Беёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узбярэжжы. Па інфармацыі турэцкай газеты «Міліет», у адным са сваіх інтэрв’ю Эрдаган выказаўся пра тое, што яго сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі(Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Па паходжанні грузін.[3]. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небяспечных вуліцах горада[4]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 годзе рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[5]. Дыплом атрымаў, здаўшы выпускныя экзамены ў ліцэі Эюп.
У 1976 годзе ён стаў старшынёй моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратавання ў стамбульскім раёне Беёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзялення партыі ў Стамбуле[5]. Да 1980 года Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасня 1980 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. У тым жа годзе начальнік Эрдагана ў гарадскім савеце транспарта, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку гэтага звольнены з працы[4]. Пасля ваеннага перавароту Эрдаган працаваў менеджарам у прыватным сектары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камерцыйных навук Універсітэта Мармара.
У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынёй аддзялення Партыі дастатку ў Беёглу, а ў 1985 годзе — Старшынёй стамбульскага аддзялення партыі, а таксама членам вышэйшага кіруючага савета партыі[5]. На яго палітычныя погляды аказаў вялікі ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Неджмецін Эрбакан[6][7].
У 1994 годзе быў выбраны мэрам Стамбула. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасля ваеннага перавароту 1997 года была забаронена, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную розніцу, быў асуджаны на 4 месяца турэмнага зняволення.
У ліпені 2001 года Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасці і развіцця, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у лістападзе 2002 года. Наяўнасць асуджанасці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасля пачатку аперацыі супраць Ірака турэцкая эліта, якая арыентуецца на ЗША, дала згоду на змену законаў і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турцыя прыняла рашэнне ўвесці войскі на поўнач Ірака, дзе пражываюць курды. Эрдаган з’яўляецца прыхільнікам уваходжання Турцыі ў Еўрасаюз.
У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацый, ініцыятыву прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра, накіраваную на памяншэнне трэнняў паміж заходнім і ісламскім светамі.
У 2009 годзе ўдзельнічаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе рэзка крытыкаваў прэзідэнта Шымона Перэса, які бараніў пазіцыю Ізраіля пры правядзенні ў Сектары Газа аперацыі «Адліваны свінец»[8].
У ліпені 2009 года падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле, рэзка асудзіў Кітай, за прыгнечанне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:
«Супраць уйгураў быў практычна здзейснены генацыд»[9]
У 2014 стаў пераможцам першых у гісторыі краіны прамых выбараў прэзідэнта. Пераабраны на пасаду ў 2018 годзе. 28 мая 2023 года Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў і быў пераабраны на наступны тэрмін.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)(недаступная спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.