Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) (турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi — кіруючая палітычная партыя ў Турцыі. Пазіцыяніруе сябе як умерана кансерватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасці, такія як рыначная эканоміка і ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Заснаваная ў 2001 годзе выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.
Партыя справядлівасці і развіцця | |
---|---|
турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi | |
Лідар | Рэджэп Таіп Эрдаган |
Заснавальнік | Рэджэп Таіп Эрдаган |
Дата заснавання | 14 жніўня 2001 |
Штаб-кватэра | Турцыя, Анкара, Balgat No. 202 |
Краіна | |
Ідэалогія |
кансерватыўная дэмакратыя, сацыяльны кансерватызм, эканамічны лібералізм, неаасманізм |
Інтэрнацыянал | Альянс еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў[1] |
Саюзнікі і блокі | Партыя нацыяналістычнага руху |
Колькасць членаў | 9 399 633 (2015) |
Месцаў у ВНС |
294 / 600 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (6 чал.) |
Сайт | akparti.org.tr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На выбарах у парламент у 2007 годзе набрала 47 % галасоў (першае месца), у 2011 годзе паўтарыла поспех: 49,9 %. Да партыі належаць прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль і прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
У адрас партыі гучаць абвінавачанні ў адыходзе ад прынцыпаў свецкай дзяржавы, закладзеных Атацюркам. У 2008 годзе справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генеральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцця гэтага рашэння не хапіла аднаго голасу), але было зменшана напалову фінансаванне партыі з Цэнтральнага банку краіны.
У 2007 і 2010 гадах партыя ініцыіравала канстытуцыйныя рэферэндумы, накіраваныя на дэмакратызацыю палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, і абодва разы атрымала неабходную падтрымку грамадзян.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.