палітычная ідэалогія From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыя́льны кансерваты́зм — палітычная ідэалогія, якая засяроджваецца на захаванні таго, што лічыцца традыцыйнымі каштоўнасцямі. Сацыяльны кансерватызм з'яўляецца формай аўтарытарызму, і яго часта звязваюць з думкай аб тым, што ўрад ці дзяржава павінныя граць вялікую ролю ў сацыяльных і маральных справах сваіх грамадзян, у агульным выпадку падтрымліваць паводзіны, якія ўлады лічаць маральна правільным, і перашкаджаць ці проста забараняць тое, што ўлада лічыць маральна няправільным.
У Злучаных Штатах на працягу сярэдзіны і да канца XX стагоддзя паняцці захавання традыцыйных каштоўнасцей разглядалася сацыял-кансерватарамі як ідэал, які паступова разбураўся праз шэраг федэральных заканадаўчых актаў. З-за рашэння Вярхоўнага Суда ЗША, што прывяло да перавароту ў асноўнай плыні сацыяльнага кансерватызму, пачалася дзейнасць нізавых актывістаў і спробы лабіраваць законы ў абарону традыцыйных каштоўнасцей на федэральным узроўні. Гэтая ідэалогія звычайна з падазрэннем ставіцца да сацыяльных змен і выступае за вяртанне фундаментальных каштоўнасцей.
Другое значэнне тэрміну сацыял-кансерватызм развілося ў Скандынаўскіх краінах і кантынентальнай Еўропе. Там яно тычыцца ліберальнага кансерватызму, які выступае за еўрапейскія дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Сацыяльны кансерватызм адрозніваецца ад культурнага кансерватызму, засяроджваецца на культурных аспектах, такіх як абарона культуры пэўнай нацыі, хоць гэтыя дзве ідэалогіі трохі перасякаюцца.
Прынятыя мэты і ідэалогіі, якія тычацца абароны традыцый і / або маральнасці, часта адрозніваюцца для розных груп сацыяльнага кансерватызму. Такім чынам, няма нейкай агульнай палітыкі або пазіцый, якія лічыліся б універсальнымі сярод сацыял-кансерватараў. Аднак ёсць шэраг прынцыпаў, якіх прынамсі большасць сацыяльных кансерватараў прытрымліваецца. Да такіх агульных ідэй і філасофій адносяцца: нуклеарная сям'я як базавы элемент грамадства, дзяржаўная абарона маральнасці і таго, што прыхільнікі сацыял-кансерватызму згадваюць як традыцыйныя сямейныя каштоўнасці; яны выступаюць супраць секулярызму і ваяўнічага атэізму. Прыкладное прымяненне гэтых агульных прынцыпаў у сацыял-кансерватараў розных краін выглядае так: выступы супраць легалізацыі абортаў, даследаванняў ствалавых клетак і эўтаназіі; выступы супраць еўгенікі (генных мадыфікацый, якія перадаюцца па спадчыне) і трансгуманізму, падтрымліваючы біякансерватызм; выступы за вызначэнне шлюбу як саюзу адной жанчыны і аднаго мужчыны, супраць аднаполых шлюбаў, супраць легалізацыі медыцынскіх неапраўданых наркотыкаў, прастытуцыі, дашлюбнага сексу і сексу па-за шлюбам; пратэсты супраць парнаграфіі і таго, што сацыял-кансерватары лічаць непрыстойным і непрымальным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.