From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіза Арнер Бойд (англ.: Louise Arner Boyd; 16 верасня 1887, ЗША — 14 верасня 1972, ЗША) — вядомая амерыканская даследчыца і вандроўніца, член Амерыканскага геаграфічнага таварыства. Уваходзіць у топ-10 першапраходцаў свету[3]. За вывучэнне Арктыкі і Грэнландыі атрымала мянушкі «Каралева Лёду» і «Лэдзі Арктыкі»[4]. Адкрыла Амерыцы і ўсяму заходняму свету прыгажосць Палесся, асабліва Пінскага Палесся[5].
Луіза Арнер Бойд | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ, фатографка, батанік, батанічны калекцыянер |
Дата нараджэння | 16 верасня 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 1972[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька будучай вандроўніцы валодаў залатым рудніком у Каліфорніі. Апроч Луізы ў сям'і было два старэйшых брата, якія памерлі ў юнацтве з-за хваробы сэрца. Неўзабаве памерлі бацька і маці, так у 1919 годзе ва 33-х гадовым узросце Луіза Арнэр Бойд стала ўладальніцай шматмільённага капіталу, адной з багацейшых жанчын Амерыкі[6].
З юнасці Луіза адрознівалася неардынарным, імпульсіўным характарам. Міласэрднасць для амерыканкі не было пустым словам — у 1918 годзе пакінуўшы ЗША Бойд паехала ў Еўропу і Егіпет, каб у якасці медсястры змагацца з эпідэміяй іспанкі, гэта небяспечная хвароба ХХ стагоддзі, якая забрала жыццё ў каля 100 мільёнаў чалавек.
У 1924 годзе Луіза Арнэр Бойд упершыню ўбачыла палярныя льды на архіпелагу Шпіцберген. Пачынаючую даследчыцу зацікавілі бясконцыя льды і яна арганізавала першую экспедыцыю ў Арктыку[7].
У 1926 годзе амерыканка зафрахтавала нарвежскае судна «Хобі» і зноў адправілася пакараць Арктыку. Падчас другой экспедыцыі адсняты фільм (21 тысяча футаў кінастужкі), зроблена 700 фатаграфій і здабыта 11 шкур белых мядзведзяў[8].
У 1928 годзе Луізу Бойд урад Нарвегіі ўзнагародзіў крыжом Святога Олафа — амерыканка стала трэцяй жанчынай у свеце, якая атрымала гэтую высокую ўзнагароду. Такі жэст Нарвегіі — знак падзякі Луізе Бойд за паўгадавыя пошукі ў Баранцавым моры Руаля Амундсена. Знакаміты палярнік першай паловы ХХ стагоддзя Руаль Амундсен пацярпеў крушэнне ў Баранцавым моры, калі накіраваўся на пошук італьянскага паветраплавальніка Умберта Нобіле. Дырыжабль «Італія», на борце якога было 16 чалавек, знік у маі 1928 года, вяртаючыся з Паўночнага палюса Зямлі[9]. Спробы амерыканкі знайсці пацярпелых бедства калегаў аказаліся дарэмныя, але сам факт прымусіў навуковую супольнасць інакш ставіцца да неардынарнай грамадзянкі ЗША. Вандроўніца здабыла павагу і аўтарытэт.
Актыўнае вывучэнне Грэнландыі і глыбінь акіяна каля паўночна-ўсходняга ўскрайка Нарвегіі амерыканка ажыццяўляла ў 1937—1938 гадах. Нягледзячы на прызнанне сусветнай грамадскасцю заслуг і сталы ўзрост, Луіза Арнэр Бойд у 1955 годзе на самалёце «Дуглас DC-4» адправілася ў рызыкоўны палёт. Авіялайнер, прабыўшы 16 гадзін у паветры, дасягнуў Паўночнага полюсу і вярнуўся назад у Нарвегію. Так, 67-гадовая амерыканская вандроўніца стала першай жанчынай, якая пабывала на Паўночным полюсу[10].
Усе свае гіганцкія зберажэнні легендарная амерыканка ўклала ў навуку. Луіза Арнэр Бойд даказала ўсяму свету, што грошы могуць служыць дабру і чалавеку. Вядомая даследчыца памерла на 85-годзе жыцця, 14 верасня 1972 года.
Падчас Другой сусветнай вайны (1939—1945) Луіза Арнэр Бойд атрымала спецыяльнае заданне ад урада ЗША. Даследчыца павінна была дэталёва вывучаць магнітнае поле Паўночнага полюса, бо, праз гэты рэгіён Землі праходзілі міжнародныя сеансы радыёсувязі «Еўропа—ЗША» і вельмі часта здараліся перашкоды. Бойд разабралася ў праблеме і падрыхтавала справаздачу пра магчымасць уладкавання ваеннага аэрадрома на Бафінавай Зямлі.
У 1934 годзе амерыканская даследчыца прыняла ўдзел у працы міжнароднага кангрэса географаў у Варшаве. Тады ж яна здзейсніла навуковую экспедыцыю па землях так званых «усходніх крэсаў»[11]. З 1921 па 1939 год Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўваходзілі ў склад Польшчы.
Шлях амерыканкі пралёг ад Перамышля і Львова, праз Ковель, Кобрын, Пінск, Клецк, Нясвіж і далей праз Слонім на Вільню. Асаблівым жаданнем у яе было паглядзець «экзотыку сярод балот» — Пінскае Палессе[12].
У верасні-кастрычніку 1934 года Бойд знаходзілася ў Пінску і сучасным Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць, Беларусь). Апроч асабістага кіроўцы, яе суправаджалі польскія географы Станіслаў Гажухоўскі ды Ванда Равенская. У Пінску, у гарадской гасцініцы «Англійская» (будынак захаваўся да нашых дзён за адрасам: г. Пінск, вул. Леніна, 2) размясціўся часовы штаб экспедыцыі адкуль амерыканка выязджала ў пінскія сёлы[13].
Старажытны Пінск і яго аколіцы — Гарадзішча, Кнубава, Кудрычы, Курадава, Пінкавічы, Тупчыцы, зачаравалі легендарную амерыканку.
Вось, што сама Луіза Бойд пісала ў сваіх дзённіках па візіце на Пінскае Палессе:
За сваё жыццё я бачыла шмат розных кірмашоў у розных краінах свету, але нідзе не бачыла таго ўнікальнага і цікавага, што я ўбачыла ў Пінску. Гэты горад з'яўляецца скрыжаваннем шляхоў, дзе з усёй ваколіцы прыбываюць і сустракаюцца людзі, якіх раздзяляюць дзясяткі кіламетраў вады. «...» Звычайна балоты апісваюцца як нешта экстрэмальна плоскае і манатоннае, чаго я тут не ўбачыла, бо маёй галоўнай мэтай былі толькі мясцовыя жыхары... Якія жывуць на водных шляхах ці сярод іх, ствараюць своеасаблівы этнічны стрыжань, які адрознівае гэтых людзей ад іншых. |
Мноства фатаграфій прысвечана рэкам, балотам, азёрам, шматлікім пратокам і, несумнеўна, рыбакам і чоўнам. Вынікам паездкі з'явілася публікацыя ў 1937 годзе ў Нью-Ёрку фотаальбома «Польская правінцыя» (Polish Countrysides) і адкрыццё для ўсяго свету Палесся ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасці[14].
Гісторык-краязнаўца з Пінска Эдвард Злобін заявіў у інтэрв'ю Беларускаму Радыё Рацыя:
...Беларусі і нашаму Палессю адкрываецца імя амерыканкі Луізы Арнэр Бойд, якая вядомая ва ўсім свеце ў тым ліку сваёй экспедыцыяй па краіне лясоў і балот. Не забывайце, што менавіта Луіза Бойд зрабіла адкрыццё для амерыканскага свету Палессе ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасці. |
У 1984 годзе ў Мілуокі (ЗША) з грандыёзным поспехам прайшла выстава «Паляшук вачамі Луізы Бойд», якая праз тры гады экспанавалася ў Польшчы. А ў 1991 годзе ў Кракаве быў выдадзены фотаальбом «Крэсы», вялікая частка здымкаў якога прысвечана Палессю[15].
У 2002 годзе Нарвежскі інстытут палярных даследаванняў і Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) стварылі спецыяльны сайт для адсочвання перасоўванняў белых мядзведзяў па Арктыцы. Адну з самак, якую ўзялі на кантроль назвалі Луізай у гонар амерыканскай даследчыцы Луізы Арнэр Бойд (1887—1972)[16]. У ЗША створаны і дзейнічае музей-бібліятэка імя легендарнай вандроўніцы. У ЗША і Польшчы рэгулярна праходзяць вечары і выставы прысвечаныя даследчыцы.
У 2015 годзе да ўшанавання памяці Луізы Арнэр Бойд далучылася Беларусь. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» пры падтрымцы Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні беларускіх улад рэалізавала доўгатэрміновы міждзяржаўны праект «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнэр Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі»[17]. Праект рэалізаваны на тэрыторыі Пінскага раёна (Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць) ім было прадугледжана: здымкі дакументальнай стужкі, усталяванне памятнай кампазіцыі, распрацоўка турыстычнага маршруту.
У красавіку 2015 года ў Пінску адбылася прэзентацыя турыстычнага маршруту «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд (да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі)» створанага ў рамках праекта. Турыстычны маршрут пралягае праз тыя вёскі і сёлы Пінскага раёна, у якіх пабывала легендарная амерыканка[18].
У інтэрв'ю газеце «Камсамольская праўда ў Беларусі» аўтар і каардынатар праекта Дзмітрый Кісель паведаміў[19]:
Гэтая тэма ўсплыла дзякуючы публікацыям літаратуразнаўца Адама Мальдзіса. Ён адзначыў, што Луізу Бойд ведаюць як даследчыцу Палесся ў Польшчы і ЗША, але толькі не ў Беларусі. Я задумаўся, сапраўды, я ж сам з Пінска, але нічога пра яе не ведаю. Вырашыў звярнуцца па дапамогу ў Амбасаду ЗША. Амерыканцы падтрымалі маю прапанову, выкупілі ў ЗША два фотаальбомы з прыватных калекцый і перадалі нам. Мы пераклалі вытрымкі з дзённіка на беларускую, рускую і польскую мовы, аблічбавалі фатаграфіі і выдалі альбом. У Пінску распрацаваны таксама турыстычны маршрут па слядах падарожжа Луізы Бойд. Тым больш гэта і цяпер прывабныя для турыстаў месцы. Напрыклад, вёскі Кудрычы і Пінкавічы. Бойд зрабіла каля 700 фота, а ў фотаальбоме іх 110. Астатнія захоўваюцца ў нью-ёркскім архіве. Спадзяемся, што і яны стануць дасяжныя для нас. Тыраж фотаальбома абмежаваны - 200 асобнікаў і распаўсюджваецца ён па музеях і бібліятэках Брэсцкай вобласці. |
У снежні 2015 года ў в. Пінкавічы (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) адбылася прэзентацыя фотаальбома «Палессе Луізы Бойд» і паказ дакументальнага фільма «Палессе Луізы Бойд»[20].
У жніўні-лістападзе 2016 года Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» пры гуманітарнай падтрымцы Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і пры арганізацыйнай падтрымцы Пінскага раённага выканаўчага камітэта заснавалі і правялі Першы палескі фотаконкурс імя Луізы Арнер Бойд[21].
У кастрычніку 2016 года ў Пінкавічах Пінскага раёна, усталяваны памятны знак у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд па Пінскім Палессі[22].
У студзені 2018 года вандроўку палескімі шляхамі Луізы Арнер Бойд здзейніла журналістка рэспубліканскага выдання «Сельская газета» ў выніку чаго з'явіўся вялікі артыкул прысвечаны экспедыцыі 1934 года «Луіза і палешукі»[23].
У сакавіку 2018 года Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» (аб'яднанне створана на базе установы «Інстытуцыйнага развіцця» і з'яўляецца яго правапераемнікам[24]), выпусціла турыстычны прома-ролік і буклет «Крыніцы прыроднай сілы Піншчыны»[25], дзе асаблівае значэнне надаецца прыбыванню Луізы Арнер Бойд на Палессі. Між іншага, у сваім ўступным слове старшыня ГАГА «Садружнасць Палесся» Дзмітрый Кісель адзначыў важнасць палескай экспедыцыі амерыканкі[26].
У верасні 2018 года, да 130-годдзя легендарнай амерыканскай даследчыцы Луізы Арнер Бойд, гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» перавыдала фотаальбом «Палессе Луізы Бойд»[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.