Remove ads

Грэнландыя — востраў у Атлантычным і Арктычным акіянах. З'яўляецца найбуйнейшым востравам Зямлі. Належыць Даніі і ўваходзіць у яе аўтаномную адзінку Грэнландыя. Плошча вострава — 2 130 800 км².

Хуткія факты Грэнландыя, Характарыстыкі ...
Грэнландыя
грэнл. Kalaallit Nunaat, дацк. Grønland
Thumb
Характарыстыкі
Плошча2 130 800 км²
Найвышэйшы пункт3 383 м
Насельніцтва57 600 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,03 чал./км²
Размяшчэнне
72°27′ пн. ш. 40°30′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
АўтаноміяГрэнландыя
Thumb
Грэнландыя
Грэнландыя
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Найбуйнейшае паселішча вострава — Нук (15 105 чалавек, 2009), размешчана на паўвостраве ў заходняй частцы Грэнландыі.

Геалогія

Thumb
Фотаздымак з космасу

Грэнландыя размяшчаецца амаль цалкам у паўночна-ўсходняй частцы Канадскага шчыта, толькі на ўсходзе і поўначы развіты зоны каледонской складкаватасці. Пароды, якія складаюць шчыт, прадстаўлены гнейсамі, кварцытамі, мармурам і гранітамі архейскага і раннепратэразойскага ўзросту, вулканагенна-асадкавымі тоўшчамі сярэднепратэразойскага ўзросту. Усходняя зона каледанідаў аддзеленая ад шчыта глыбінным разломам. Вобласці каледонской геасінкліналі выкананы тэрыгеннымі і карбанатнымі тоўшчамі позняга пратэразою і карбанатнымі пародамі кембрыю і ардовіку, змятымі ў сілуры ў зморшчыны. У дэвону ў міжгорных упадзінах адбывалася назапашванне кантынентальных парод. З канца палеазою адбываецца платформеннае развіццё. У мезазою адкладваліся пясчана-гліністыя пароды. У кайназоі Грэнландыя паднялася, адбыліся расколы, з якімі звязана выліванне базальтаў.

Карысныя выкапні прымеркаваны да парод архейска-раннепратэразойскага ўзросту (крыяліт на поўдні Грэнландыі; графіт, мармур — у заходняй Грэнландыі); з мезазоем звязаныя радовішчы бурых вуглёў. Ва ўсходняй зоне каледанідаў выяўлены радовішчы свінцова-цынкавых і ўранавых руд. Выяўлены таксама паклады нафты, газу.

Remove ads

Абледзяненне і рэльеф

Thumb
Грэнландыя пад ледавіковым шчытом
Thumb
Карта таўшчыні грэнландскага ледавіка

У антрапагенны час пачалося злядзяненне, якое схавала пад ільдом большую частку Грэнландыі; ледавікамі пакрыта 1834 тыс. км² (у тым ліку 1 726 тыс. км² ледавіковым шчытом, якія займаюць усю ўнутраную частку і некаторыя берагавыя раёны — 81% тэрыторыі вострава). Паверхня ледавіковага шчыта паступова павялічваецца ад берагоў углыб вострава. Найбольш высокі ўчастак шчыта мае форму пакатага скляпення, выцягнутага з поўначы на поўдзень і падзеленага пад 66° — 67° 30' паўночнай шыраты папярочным паніжэннем на 2 шырокія купалы. Паўночны купал дасягае вышыні 3300 м (пад 71° паўночнай шыраты і 39° заходняй даўгаты), паўднёвы — 2730 м (пад 64° паўночнай шыраты і 44° заходняй даўгаты). Ложа ледніка мае ўвогнутую форму. У заходніх краёў яго паверхня ляжыць на вышыні 600 м, ля ўсходняга і ў раёне паўднёвага купалоў — 1000 м, у цэнтры вострава — 0—100 м (месцамі ніжэй за ўзровень акіяна). Сярэдняя таўшчыня ледавіка 2300 м, найбольшая — 3400 м. Аб'ём лёду 2 600 000 км³. Паверхня пакрыта пластом снегу, які пад уздзеяннем вятроў утварае невялікія ўзгорачкі (застругі). Ніжэй за ўзровень 1800—2000 м яна слаба раздзеленая воднымі струменямі, якія ўзнікаюць улетку пры раставанні снегу і лёду, а каля краёў (на вышыні 1000—1500 м) разбіта расколінамі глыбінёй да 30—40 м Фірнавая мяжа на ледавіку ляжыць на вышыні 1200—1500 м. Верхнія пласты лёду зрушваюцца ад цэнтру да заходніх і ўсходніх бакоў ледавіка з сярэдняй хуткасцю каля 150 м у год. У краёў хуткасць узрастае, на асобных участках у рух прыходзіць уся тоўшча лёду і ўтвараюцца вывадныя ледавікі — вузкія, даўгаватыя атожылкі шчыта, якія па далінах дасягаюць акіяна. Вывадныя ледавікі рухаюцца з хуткасцю 20—40 м у суткі і даюць пачатак айсбергам (да 100—135 м вышыні над узроўнем акіяна), якія выносяцца ў паўночную частку Атлантыкі і ўяўляюць вялікую небяспеку для суднаходства. На паўночным схіле шчыта лёд слабарухомы.

Усходняе ўзбярэжжа абмываецца халодным Усходне-Грэнландскім цячэннем і амаль на працягу ўсяго года заблакавана плывучымі льдамі, якія прыносяцца з цэнтральнай часткі Арктычнага акіяна. Больш даступна з мора паўднёва-заходняе ўзбярэжжа, якое абмывае цёплымі водамі Заходне-Грэнландскага цячэння. Паўночнае ўзбярэжжа вострава заблакавана лёдам на працягу ўсяго года. Берагі моцна парэзаныя глыбокімі і доўгімі фіёрдамі, якія даходзяць да краёў ледзянога шчыта. Агульная працягласць берагавой лініі дасягае 39 тыс. км.

Thumb
Ландшафт паблізу Нанарталіка ў паўднёвай частцы вострава — горы і плывучыя льды

Участкі непакрытай лёдам сушы працягваюцца ў выглядзе бесперапыннай паласы ўздоўж берагоў вострава, дасягаючы месцамі шырыні 200—250 км. Найбольш значныя тэрыторыі яны займаюць на паўднёвым захадзе і поўначы вострава і ўяўляюць сабой пласкагор'і вышынёй 400—600 м, якія чаргуюцца з горнымі масівамі вышынёй да 1700—2000 м. Усходняе ўзбярэжжа ўтварае пакрытыя горнымі ледавікамі хрыбты, у адным з якіх — хрыбет Уоткінс — размешчаная найвышэйшая вяршыня Грэнландыі і ўсёй Арктыкі — гара Гунб’ёрн, 3700 м. На захадзе старажытны крышталічны шчыт выходзіць на паверхню, утвараючы шырокі, але перарывісты пас масіваў і нагор'яў ўзбярэжжа мора Бафіна. Паўночны бераг Грэнландыі — Зямля Піры — таксама вольны ад ледзянога покрыва, дзякуючы нізкай вільготнасці паветра, няздольнага папаўняць расход лёду, а таксама маларухомасць паўночнага края лядовага шчыта.

Remove ads

Клімат

Клімат узбярэжжаў марскі, субарктычны (на поўдзень ад 68° паўночнай шыраты) і арктычны; ў вобласці ледавіковага шчыта — кантынентальны арктычны. Востраў часта перасякаюць цыклоны, якія суправаджаюцца моцнымі вятрамі, рэзкімі зменамі тэмпературы і выпадзеннем ападкаў. Для вобласці ледавіковага шчыта характэрны адмоўныя значэнні гадавога радыяцыйнага балансу. Ахалоджванне паветра над ледавіком выклікае ўтварэнне антыцыклонаў. Сярэдняя тэмпература студзеня на ўзбярэжжы ад −7 °C на поўдні да −36 °C на поўначы, а ліпеня ад 10 °C на поўдні да 3 °C на паўночным захадзе. У цэнтры Грэнландыі сярэдняя тэмпература лютага −47 °C (абсалютны мінімум −70 °C), ліпеня −12 °C. Гадавая колькасць ападкаў на поўдні — 800—1100 мм, на поўначы — 150—250 мм, на ледавіку — 300—400 мм (амаль выключна — у выглядзе снегу). Паўднёва-ўсходні ўскраек Грэнландыі атрымлівае больш за 2500 мм ападкаў у год. У тоўшчы ледавіковага шчыта да самой ложы тэмпература ніжэй −10 °C. Расход лёду ў краёвай частцы шчыта, які выклікаецца летнім раставаннем і аддзяленнем айсбергаў, не кампенсуецца назапашваннем льдоў у глыбіні Грэнландыі, і ледавік хутка памяншаецца. Паводле інфармацыі са спадарожнікаў НАСА, у 2002-2016 гадах Грэнландыя губляла па 280 км³ тон лёду кожны год.[1] Увогуле ж запасу вады ў ледавіковым шчыце Грэнландыі (2,5 × 106 км³) хопіць, каб павысіць узровень Сусветнага акіяна на 7 м., хоць няма і гаворкі аб раставанні лёду ў экстрэмальна халодных цэнтральнай і паўночнай частках вострава.

Remove ads

Расліннасць

Расліннасць у Грэнландыі прымеркаваная да месцаў, вольных ад лёду. На крайнім поўдні сустракаюцца бярозавае крывалессе, зараснікі рабіны, алешыны, вярбы і ядлоўца, а таксама асаковыя і мятлюжкова-разнатраўныя лугі. На ўзбярэжжы да 80° паўночнай шыраты пераважае тундра, на поўдні — хмызняковая (карлікавая бяроза, дурніцы, вадзяніка і іншыя), на поўначы — імхова-лішайнікавая, на паўночным узбярэжжы — разрэджаная расліннасць арктычных пустыняў.

Жывёльны свет

Thumb
Пара грэнландскіх кітоў

Берагі насяляюць паўночны алень, мускусны бык (на поўначы), белы мядзведзь (намаляваны на гербе), пясец, палярны воўк, лемінг, у прыбярэжных водах — грэнландскі кіт, грэнландскі цюлень, морж і інш (усяго 30 відаў сысуноў). З птушак асабліва распаўсюджаны гагі, чайкі і белыя курапаткі. З рыб прамысловае значэнне маюць траска, палтус, мойва, сёмга, акула. Крэветкі.

Цікавыя факты

У Грэнландыі быў зняты кліп гурта 30 Seconds to Mars «A Beautiful Lie».

Спасылкі

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads