From Wikipedia, the free encyclopedia
Імхі (Musci, Bryophyta) — аддзел вышэйшых раслін.
Імхі | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Bryophyta Schimp. sensu stricto | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
Musci L.
| ||||||||||||
Класы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Большасць прадстаўнікоў — дробныя расліны. Сярод іх — наглебавыя, эпіфітныя, наскальныя, водныя віды. Найбольш разнастайныя ў вільготных трапічных лясах. У жыццёвым цыкле пераважае гаметафіт, які вырастае са споры.
Іх вышыня звычайна вагаецца ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Вельмі рэдка можна сустрэць імхі больш за 20 см у вышыню.
У большасці відаў імхоў цела раздзелена на сцябло і лісты. Каранёў у імхоў няма, іх функцыі выконваюць рызоіды. Гэта тонкія аднаклетачныя або мнагаклетачныя вырасты. Яны размешчаны ў ніжняй частцы цела расліны. З дапамогай рызоідаў імхі ўмацоўваюцца ў глебе і паглынаюць ваду з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Большасць імхоў здольна таксама паглынаць ваду і раствораныя ў ёй рэчывы ўсім целам.
Імхі маюць больш простую, чым астатнія вышэйшыя расліны, будову. У іх ёсць фотасінтэзуючыя, а таксама покрыўныя і механічныя тканкі. У імхоў з найбольш складанай будовай з’яўляюцца і спецыяльныя клеткі, якія выконваюць праводзячую функцыю. Але тыповыя ксілема і флаэма ў імхоў адсутнічаюць. З’яўленне ў імхоў тканак — гэта вынік іх прыстасавання да наземнага спосабу жыцця.
Гэта шматлікая адасобленая і вельмі старажытная група вышэйшых раслін. Вядомы з пермскага перыяду.
Імхі растуць на глебе ў лясах, пустынях і на балотах, на камянях і ствалах дрэў, на сценах і дахах старых дамоў, у вадзе прэсных вадаёмаў. Не сустракаюцца імхі толькі ў морах і на засоленых глебах. Многія віды імхоў здольны пераносіць неспрыяльныя ўмовы ў стане спакою. Пры надыходзе спрыяльных умоў такія імхі пераходзяць у актыўны стан і працягваюць свой рост.
Характэрнай асаблівасцю ўсіх імхоў з’яўляецца перавага ў жыццёвым цыкле палавога пакалення над бясполым. Сама расліна імху — гэта гаметафіт (палавое пакаленне). На ёй утвараюцца мнагаклетачныя органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі. У антэрыдыях развіваецца вялікая колькасць мужчынскіх гамет — сперматазоідаў. У архегоніях — па адной буйной нерухомай жаночай гамеце — яйцаклетцы. Пасля апладнення, для якога неабходна наяўнасць вады, пачынае развівацца бясполае пакаленне — спарафіт. Спарафіт імхоў — гэта каробачка на ножцы. Яна не здольна існаваць самастойна і жывіцца за кошт гаметафіта. У каробачцы ўтвараюцца споры, якія даюць пачатак новай расліне імху (гаметафіту).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.