Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Споры (грэч. σπορά, σπόρος — сяўба, пасеў, семя) — клеткі раслін і грыбоў, што служаць для размнажэння і рассеяння.
Споры | |
---|---|
Вывучаецца ў | palynology[d] |
Прадукуецца | спарангій |
Процілегла | гамета |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвараюцца шляхам мітозу (мітаспоры ў грыбоў і ніжэйшых раслін) ці меёзу (меяспоры ў вышэйшых раслін). Меяспоры бываюць аднолькавыя (у раўнаспоравых) або двух тыпаў — мікра- і мегаспоры (у разнаспоравых). Паводле месца ўтварэння адрозніваюць эндаспоры, што фарміруюцца ў спарангіях, і экзаспоры, што ўтвараюцца на паверхні (напр., у некаторых плесневых грыбоў). У ніжэйшых раслін, якія селяцца ў вадзе, споры маюць жгуцікі для перамяшчэння (налр., зааспоры ў водарасцей). У наземных раслін споры разносяцца ветрам і іншымі агентамі, не маюць органаў руху, ахаваны ад высыхання цвёрдай клетачнай абалонкай. Памеры ад 3—5 да 25—50 мкм, споры маюць разнастайную форму. Тэрмін жыцця зааспор ад некалькіх мінут да 2—3 гадзін, спораў у абалонцы — ад 10 дзён да 3—5 гадоў, у галаўнёвых грыбоў — да 25 гадоў. Марфалагічныя і антагенетычныя асаблівасці спор — важная таксанамічная адзнака, якая выкарыстоўваецца ў спорава-пылковым аналізе.
У паразітычных прасцейшых класа спаравікоў споры — адна- ці мнагаклетачныя ўтварэнні, абкружаныя шчыльнай абалонкай. Служаць для распаўсюджвання і перажывання неспрыяльных умоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.