Будынак гасцініцы «Англійская» (Пінск)
Пінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Пінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак гасцініцы «Англійская» — будынак у Пінску, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, па вуліцы Леніна, 2, на скрыжаванні з плошчай Леніна.
Славутасць | |
Будынак гасцініцы «Англійская» | |
---|---|
52°06′43″ пн. ш. 26°06′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Будаўніцтва | 1925—1928 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000537 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу другой паловы XIX стагоддзя на рагу Вялікай Кіеўскай (цяпер вул. Леніна) і Папярочна-Школьнай (цяпер вул. Бялова) змянялі адзін аднаго драўляны, затым мураваны аднапавярховы і, нарэшце, мураваны двухпавярховы дамы[1].
У пачатку 1890-х гадоў спадчыннікі першага вядомага гаспадара А. Німцовіча прадалі ўчастак з дзвюма пабудовамі на публічных таргах. Новая ўласніца Фейга Зільберфенш запісала нерухомасць свайму сыну Шэвелу. Пасля вялікага пажару ў 1921 годзе, які знішчыў частку дома з боку Папярочна-Школьнай вуліцы, Ш. Зільберфенш пачаў распродаж спадчыны. Да 1924 года ён па частках прадаў будынак і ўчастак Моўшы Шміду, буйному лесапрамыслоўцу[1].
Новы будынак пабудавана ў 1925—1928 гг. з цэглы[2] па праекце пінскага архітэктара Мікалая Катовіча[3].
Гасцініца «Англійская» адрознівалася ад астатніх не толькі першакласным інтэр’ерам. Упершыню ў Пінску ў кожным нумары быў устаноўлены тэлефон, што рабіла гасцініцу надзвычай зручнай для дзелавых людзей[4]. У будынку знаходзіліся найлепшы ў горадзе магазін адзення і галантарэі Кагана, галантарэйная крама Фельдмана, паштовае прадстаўніцтва, рэстаран «Ritz» і рэстаран-кабарэ «Парадзіз» («Рай») Пятрыніча, які праславілі «фурданцэркі» (дамы для танцаў) і выдатны аркестр[4].
Увосень 1934 года ў будынку размяшчаўся часовы штаб экспедыцыі Луізы Бойд, адкуль даследчыца выязджала ў пінскія сёлы[5].
З уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе будынак быў нацыяналізаваны і прыстасаваны пад сямейны інтэрнат лётчыкаў. З канца 1945 года ў ім адначасова размясціліся Беларускі электратэхнікум сувязі і Пінскі ўлікова–крэдытны тэхнікум з інтэрнатамі. Другі паверх на некалькі дзесяцігоддзяў ізноў занялі сем’і ваеннаслужачых. На першым паверсе да пачатку XXI стагоддзя працавала цырульня, крама галантарэйных тавараў[1].
Пры будаўніцтве выкарыстаны прыёмы архітэктуры мадэрн. Трохпавярховы будынак пад пакатым двухсхільным дахам мае ў плане форму чатырохвугольніка. Крылы дома ўтвараюць вузкі ўнутраны дворык, у які вядзе праезд з боку вуліцы. Архітэктура будынка характарызуецца абмежаванай колькасцю дэкаратыўных дэталяў (міжпаверхавы прафіляваны паясок, расшыўка тынкоўкі пад руст, плоскія ліштвы праёмаў, ажурныя балконныя рашоткі). Пластычнасцю дэкаратыўнага вырашэння вызначаецца вуглавы эркер[2], які апіраецца на магутную прысадзістую калону, за якой хаваецца ўваход у будынак. Падчас рэстаўрацыі на калоне раскрылі даваенны надпіс на польскай мове: «A. L. Goldberg Sрizidaz komisowy» («Камісійны продаж А. Л. Гольдберг»). На вуглавым эркеры пазначаны гады будаўніцтва: 1925—1928, а над ім знаходзіцца адноўлены рэстаўратарамі атык у выглядзе аркады[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.