Завайць
аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
За́вайць[1] (трансліт.: Zavajć, руск.: Завойть) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.
Аграгарадок
Завайць
| ||||||||||||||||||||||||
Аграгарадок знаходзіцца за 12[2] км у напрамку на захад ад горада Нароўля, за 190[2] км ад Гомеля, за 20[2] км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 4 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі Р126[3]. Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Сажылка (канал 3-ГД[4]).
Знойдзены ў вёсцы скарб старадаўніх срэбных манет сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў.
Па пісьмовых крыніцах вёска Завайць вядомая з XVI ст. як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Вёска Завайць згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у дэкрэце судовых актаў Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552 — 1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля ў Мазырскім павеце) і забранні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалігавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш.[5]
Судовым дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 г. на адрас шляхцянкі Ганны Штэмберг (з роду з Косткаў), удавы па князю Аляксандру Штэмбергу, і яе нашчадкаў князёў Астрожскіх было заяўлена патрабаванне апекуна, шляхціца Лукаша Сапегі і яго жонкі Сафіі (з роду Кміт) выдаць збеглых падданых з горада Чарнобыля, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі і інш.[6].
У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка Нароўля[7]. Адбываліся рабаўніцтвы і гвалты. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.).
У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Барбароў, які належаў Аскеркам.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў складзе Расійскай імперыі. Пасля канфіскацыі маёнткаў у паўстанца Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) у расійскі скарб, у 1794 г. расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала вёска Завайць) правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданне[8]. Сам Сіверс у Барбарове (ці на Нараўляншчыне) не пражываў, а кіраваў маёнткам яго адміністратар-камісар Станіслаў Левановіч.
З 1800 г. у вёсцы працаваў завод па вытворчасці паташу, які належаў Якаву Сіверсу[9]. На заводзе выраблялася 200 пудоў паташу[10]. З 1808 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Завайць) стаў зямельнай уласнасцю дваран фон Гольстаў. У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Завайць) паводле куплі перайшоў ад фон Гольстаў ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826) вёска Завайць стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Галоўчыцы, які атрымаў Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884).
У 1828 г. на завайцянскай фабрыцы па вырабу паташу Станіслава Горвата працавала 29 рабочых з сялян маянткоўца Горвата[11].
Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Станіслава Ігнатавіча Горвата (1804—1884).
Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У канцы XIX ст. у вёсцы было створана сельскагаспадарчае таварыства, якое ў 1905 г. налічвала 46 двароў (гаспадаркі) і мела 1237,28 дзесяцін зямлі[12].
У 1908 г. вёска ў складзе Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1916 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме, а ў жніўні 1925 г. для яе пабудаваны ўласны будынак.
У 1930 г. у вёсцы арганізаваны першы калгас «Новая Завайць» і працавала кузня[13].
У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група пад кіраўніцтвам З. Жолудзя. У баях каля вёскі загінуў 31 савецкі салдат (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). 66 жыхароў загінулі на фронце.
З 26 красавіка 1962 года па 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Завайцянскага сельсавета[14][15], была цэнтрам калгаса «Чырвоны Баец»[16].
Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін.
За 0,5 км і 7 км на паўночны-захад ад вёскі знаходзяцца адпаведна па аднаму старажытнаму гарадзішчу[21].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.