Remove ads
стражнік польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Мікалай Аскерка (22 снежня 1735 — 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, стражнік польны літоўскі (1782—1789). Пасол Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстання 1794 года.
Ян Мікалай Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Дзяконскі | ||||||
Пераемнік | Рафал Міхал Аскерка | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 22 снежня 1735 | ||||||
Смерць |
1796[1] |
||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Рафал Алойзы Аскерка | ||||||
Маці | Анэля з Паўшаў[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Ракіцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Рафал Міхал, Дамінік | ||||||
Узнагароды |
Ян Мікалай Аскерка быў адным з найбагацейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1781) і Ордэна Белага Арла.
Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа», сын Рафала Алойзы і Анэлі з Паўшаў. Меў брата Антоні Яўхіма, разам з якім навучаўся ў Варшаве.
У 1756—1763 гадах удзельнічаў у Сямігадовай вайне. У 1764 годзе разам з усёй сям’ёй падтрымаў Станіслава Панятоўскага на выбарах караля, быў паслом на элекцыйным сойме ад Мазырскага павета; атрымаў пасаду мазырскага суддзі каптуровага. Быў паслядоўна мазырскім пісарам земскі (з 1768), падстолім (з 1769), войскім (1771—1781).
У 1781 годзе быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе атрымаў пасаду польнага стражніка літоўскага. У 1784 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы караля ў Нясвіжы. У 1788 годзе абіраўся паслом ад Мазырскага павета на Чатырохгадовы Сойм.
У 1793 годзе быў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання; удзельнічаў у яе з’ездзе ў Хойніках. У 1795 годзе арыштаваны расійскімі ўладамі і сасланы ў Сібір, яго маёнткі Барбароў, Нароўля (Нароўля, Галоўчыцы, Антонаў, Вуглы, Карпавічы і Мухаеды), Канатоп і Гарбавічы былі канфіскаваны. Памёр у 1796 годзе ў Табольску. Яго сын Дамінік Аскерка здолеў вярнуць сабе ад расійскай улады невялікую частку бацькавых уладанняў — вёску Канатоп.
У шлюбе з Барбарай Ракіцкай меў двух сыноў — Рафала Міхала і Дамініка — а таксама дачку Анелю, жонку Ігнацыя Прозара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.