Remove ads
аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбаро́ў[2] (трансліт.: Barbaroŭ, руск.: Барбаров) — аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Барбароўскага сельсавета.
Аграгарадок
Барбароў
| ||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 261 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Міхалкі (лінія Калінкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Нароўля. Рачная прыстань.
Барбароў (Бабічы) — даўняе сяло, пазней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны.
Першы пісьмовы ўспамін пра Бабічы датуецца 1509 годам, калі вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары падараваў сяло Аляксандру Багданавічу Гоцкаму «на вечнасць» [3]. У апісанні Мазырскага замка 1552 года сказана, што ў Загальскай нядзелі[A] 30 чалавек сяла Бабічы, якое належала князю Збаражскаму, вось ужо 20 гадоў, як перасталі выконваць замкавыя павіннасці[4]. 7 мая 1607 года князь Януш Збаражскі, ваявода брацлаўскі, падаў скаргу ў кіеўскі гродскі суд на панства Лукаша і Зофію з Кмітаў Сапегаў, уладальнікаў Чарнобыльскіх добраў[B], за абрабаванне яго бабіцкіх падданых і невыкананне дэкрэту аб пакаранні вінаватых[5]. Паселішча Бабіца прысутнае і на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года.
Назва Барбароў маёнтку і мястэчку Яна Мікалая Аскеркі нададзена ў гонар ягонай жонкі Барбары з Ракіцкіх. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся, Адам Кіркор зазначыў наяўнасць у мястэчку руінаў вялікага замка з вежамі, валамі і равамі[6]. Замест струхлелай у 1779 годзе тут збудавалі новую драўляную на цагляным падмурку Успенскую царкву (згарэла ад удару маланкі ў 1896 годзе).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барбароў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Маёнтак, сканфіскаваны ў стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) за ўдзел у паўстаннні 1794 года, перададзены Якаву Сіверсу, з 1808 ва ўладанні Андрэя фон Гольста, у 1826 г. маёнтак канчаткова быў набыты спадчыннікамі Ігната Тадэвушавіча Горвата і перайшоў па спадчыне ў валоданне яго старэйшага сына Аляксандра Ігнатавіча Горвата (1796—1888). Станам на 1795 у Барбарове было 85 двароў, на 1834 — 91 двор. У 1821 адкрылася школа для дзяцей сялян. На 1833 існавалі карчма, 4 вадзяныя млыны і паромная пераправа. У сярэдзіне XIX ст. на беразе ракі сфарміравалася сядзіба — палац (не захаваўся), флігель і пейзажны парк (5 дзесяцінаў). Мелася капліца. У 1863 адкрылася школа, якая размяшчалася ў сялянскай хаце. Праз мястэчка праходзілі гасцінцы з Міхалкаў у Чарнобыль і Хойнікі. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 108 двароў, хлебазапасны магазін, 2 крамы. Побач знаходзіліся аднайменныя фальваркі (16 двароў) і сядзіба з броварам. Акрамя земляробства і сплава лесу жыхары займаліся бандарным рамяством.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Барбароў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Барбароў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2004 тут было 102 гаспадаркі.
У вёсцы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Планаванне складаецца з простай, бессістэмна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.