Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Оўруч, або Аўруч[2] (укр.: Овруч) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Нарынь. Адміністрацыйны цэнтр Оўруцкага раёна. Плошча 88,8 км². Насельніцтва 17 тыс. чал. (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 127 км ад Жытоміра. Вузел чыгунак на Карасцень, Калінкавічы, Іванава, Белакаровічы.
Упершыню згадваецца ў 977 годзе пад назвай Уручы. У часы ўваходжання ў г.зв. Кіеўскую Русь быў магутнай фартыфікацыяй. У XII стагоддзі Оўруч быў рэзідэнцыяй князя Рурыка Расціславіча.
З 1356 года горад ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1399 годзе Оўруч захапіў крымскі хан Эдыгей. Места зрабілася аб’ектам сталых набегаў крымскіх татараў. Для абароны быў пабудаваны драўляны замак, які разабралі ў 1506 годзе. З часам фартыфікацыю аднавілі і мадэрнізавалі — з’явіўся глыбокі роў, а сам замак абнеслі мураванай сцяной. Фартыфікацыя мела чатыры ўязныя брамы і шэсць шмат’ярусных вежаў. У 1471 годзе Оўруч стаў цэнтрам павета ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.[3]
З 1569 года Оўруч увайшоў у склад Рэчы Паспалітай. У 1641 годзе кароль Уладзіслаў IV надаў гораду магдэбургскае права. З 1649 года Оўруч — соценнае горада Кіеўскага палка.
У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Оўруч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.