Дэндрарый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэндра́рый (ад грэч. δένδρον — дрэва), або дэндралагічны сад — калекцыі дрэвавых раслін адкрытага грунту, высаджаных паводле пэўнага прынцыпу (сістэматычнага, геаграфічнага, экалагічнага, дэкаратыўнага і інш.). Можа быць самастойным ці уваходзіць у склад батанічнага сада. Займае плошчу ад некалькіх да соцень гектараў.
Дэндрарый мае навуковае, вучэбнае, культурна-асветнае, доследна-вытворчае значэнне: паказвае багацце і разнастайнасць дрэвавай сусветнай ці рэгіянальнай флоры, з'яўляецца базай для н.-д. работы па інтрадукцыі, акліматызацыі і селекцыі дрэвава-кустовых раслін, спрыяе пашырэнню рэдкіх і гаспадарча-каштоўных відаў.
У дэндрарыях вывучаецца відавы склад, біялагічныя асаблівасці, развіццё, плоданашэнне, экалогія мясцовых і інтрадукаваных парод, вызначаецца асартымент інтрадукаваных відаў для зялёнага будаўніцтва і лясной гаспадаркі.
Старэйшыя дэндрарыі на тэрыторыі СНД у Грузіі ў Тбілісі (1625), у Расіі ў Маскве (1706) і Санкт-Пецярбургу (1714), ва Украіне ва Умані «Сафіеўка» (1714), «Александрыя» у Белай Царкве (1793—97), Харкаве (1804) і Нікіцкі батанічны сад у Ялце (1812), а таксама ў Эстоніі ў Тарту (1803) і інш. Буйны дэндрарый — у Галоўным батанічным садзе АН Расіі ў Маскве.
На Беларусі самы вялікі дэндрарый у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН Беларусі, плочша якога складае 95,8 га. Закладзены ў 1932 паводле батаніка-геаграфічнага прынцыпу: Беларусь, Далёкі Усход і Усходняя Азія, Паўночная Амерыка, Еўропа і Сібір, Каўказ і Крым, Сярэдняя Азія. Складаецца з геаграфічнай і лесапаркавай тэрыторый. У калекцыях каля 1500 відаў і форм дрэў, кустоў, павойных раслін.
Другі па колькасці відаў дэндрарый Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі, плошча якога каля 15 га. Закладзены ў 1884 як дрэвавы гадавальнік, у канцы 1950-х г. пертвораны ў дэндралагічны сад. У калекцыях каля 400 відаў дрэў і кустоў.
Дэндрарый Жорнаўскай лясной доследнай станцыі (Асіповіцкі раён) створаны ў пачатку 20 ст. У калекцыі каля 200 відаў хвойных і лісцевых парод. Віцебскі дэндрарый закладзены ў 1919 паводле геаграфічнага прынцыпу. Збераглося каля 80 відаў. У калекцыях дэндрарыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (в. Шчомысліца Мінскага раёна), які закладзены ў 1933, каля 330 відаў і форм дрэвавых парод.
Дэндрарый Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта (г.п. Негарэлае Дзяржынскага раёна) закладзены ў 1954 паводле геаграфічнага прынцыпу. У калекцыях больш за 500 відаў і форм дрэвавых парод. Дэндрарый Глыбоцкага лясгаса закладзены ў 1968. Мае плошчу 8,2 га і калекцыю з 530 відаў дрэвавых раслін.
Дэндрапарк в. Кублічы.
Школьныя дэндрарыі ў г.п. Ружаны Пружанскага і в. Валеўка Навагрудскага раёнаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.