Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі — батанічны сад у г. Горкі Магілёўскай вобл. Плошча батанічнага сада складае каля 25 га. Дэндралагічны парк, які займае плошчу 14,5 га, мае статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння[1].
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | батанічны сад |
Плошча | 25 га |
Дата заснавання | 1840 |
Архітэктар | Анжэла Кампіёні |
Статус | батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння |
Размяшчэнне | |
54°17′29″ пн. ш. 30°59′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Раён | Горацкі раён |
Горад | Горкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэндрарый у рэгулярным стылі спраектаваны ў 1840 г. італьянскім архітэктарам інстытута Анжэла Кампіёні[2]. Батанічны сад ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — інстытуце). Пасля закрыцця інстытута ў 1863 сад занядбаны. Аднаўленне пачалося ў 1920 годзе з аднаўленнем Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1919). У садзе было каля 300 відаў дрэўных раслін. У аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін.
У Вялікую Айчынную вайну большая частка калекцыі загінула. Аднаўляецца з 1950 года. Рэстаўрыраваны аддзел сістэматыкі травяністых раслін (450 відаў). Створаны новыя батанічныя экспазіцыі. База для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі, правядзення навуковых даследаванняў і культурна-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
У 1963 годзе дэндрарый быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння[2].
У 2009 годзе батанічны сад акадэміі ўключаны ў Савет батанічных садоў Беларусі і Расіі[2].
Калекцыя батанічнага саду і дэндрарыя налічваецца 3335 таксонаў раслін якія належаць да 840 родаў, 1476 відаў і 1019 сартоў. З іх 267 хваёвых таксонаў і 293 ліставых. Прадстаўленыя ў садзе драўнінна-хмызняковыя расліны адносяцца да 42 сямействаў і 93 родаў[2].
Калекцыя цюльпанаў Батанічнага саду налічвае 180 сартоў, нарцысаў — 27 сартоў, гіяцынтаў — 19 сартоў, лілей — 115 сартоў, крокусаў — 9 сартоў, гладыёлусаў — 40 сартоў, руж — 88 сартоў[2].
Экспазіцыя аднагадовых і двухгадовых кветкавых раслін прадстаўлена 37 сямействамі, 37 родамі, 60 відамі, 235 сартамі, шматгадовых травяністых раслін — 415 відамі з 45 сямействаў, 105 сартамі, аранжарэйных раслін — 350 відамі розных субтрапічных і трапічных раслін, якія адносяцца да 75 сямействаў[2].
У аранжарэі маецца зімовы сад, у якім прадстаўлены пальмы, бананы, разнастайная трапічная папараць, магноліі, алеандры, лаўр, мірт, лімоны, фейхоа, гібіскус (кітайская ружа), аспідыстра з Японіі; бягонія рэкс (царская, ці каралеўская) з Індыі; арыгінальныя кусты з лекавым лісцем каланхоэ; монстэры, колеусы, клівіі, сансевіерыя, хларафітумы і сыць [2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.