Рэгулярны парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэгулярны парк (або сад; таксама французскі або геаметрычны парк; часам таксама «сад у рэгулярным стылі») — парк, які мае па-геаметрычнаму правільную планіроўку, звычайна з выяўленай сіметрычнасцю і рэгулярнасцю кампазіцыі. Характарызуецца прамымі алеямі, якія з'яўляюцца восямі сіметрыі, кветнікамі, партэрамі і басейнамі правільнай формы, стрыжкай дрэў і хмызнякоў з наданнем пасадкам разнастайных геаметрычных форм.


Уладкаванне паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піка ў Францыі ў эпоху барока (XVII—XVIII стагоддзі), прыкладам чаго з'яўляюцца сады Версаля, створаныя для Людовіка XIV ландшафтным архітэктарам Андрэ Ленотрам. Моду на рэгулярныя паркі хутка перанялі ў іншых краінах Еўропы[1]; адсюль распаўсюджаная назва рэгулярных садоў як «французскіх» (фр.: jardin à la française). Аднак яна гістарычна недакладная — рэгулярныя сады ўзніклі ў Італіі ў Эпоху Адраджэння, а найбольшай выдасканаленасці дасягнулі ў Англіі ў XIX стагоддзі, дзе стала практыкавацца стрыжка пасадак у складаных і экзатычных формах (у выглядзе жывёл, птушак, грыбоў, спіраляў і г. д.; гл. Тапіяр).[2]
Рэгулярныя сады і паркі вельмі распаўсюджаны пры палацах і замках; як правіла, яны з'яўляюцца важнай састаўнай часткай палацава-паркавых ансамбляў.
Гл. таксама
- Садова-паркавае мастацтва
- Пейзажны парк
- Знакамітыя сады і паркі Францыі
Зноскі
- Éric Mension-Rigau, Les jardins témoins de leur temps в Historia, n° 7/8, 2000
- Курбатов В. Я. Всеобщая история ландшафтного искусства. Сады и парки мира. — М.: Эксмо, 2008. — ISBN 5-669-19502-2.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.