From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяз шурпаты, Вяз горны[3] (Ulmus glabra) — расліна; від роду Вяз сямейства Вязаў.
Вяз шурпаты | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ulmus glabra Huds. | ||||||||||||||||
|
Дрэва вышынёй да 30 м і да 2 м, дыяметрам з густой шырока-цыліндрычнай, зверху круглявай кронай. Кара бурая, глыбока прасякнута расколінамі. Лісце эліптычнае або даўгавата-зваротнаяйкападобнае, даўжынёй 8-15 см.
Жаночыя кветкі сабраны ў пазухавыя пучкі і сядзяць на кароткіх кветаножках. Мужчынскія пылавікі фіялетавыя. Кветкі з’яўляюцца ў сакавіку ці ў красавіку. Плады — авальная або зваротнаяйкападобная крылатка, дыяметрам да 2,5 см. Спачатку яна апушаная, затым становіцца голай, з невялікім выманнем на канцы і ў цэнтры з семем. Расліна плоданасіць у маі-чэрвені.
Арэал віду ўключае ў сябе Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, Крым, Каўказ і Малую Азію. Таксама расце на паўднёвым усходзе Казахстана, вялікая папуляцыя расце ў гарах Заілійскага Алатау[4]. У Нарвегіі заходзіць за Палярны круг крыху на поўнач ад 67° пн. ш. (самае паўночнае у свеце прыроднае месцазнаходжанне роду Вяз), у Швецыі дасягае шыраты ледзь паўночней 65° пн. ш., у Фінляндыі пранікае за 63° пн. ш. Паўночная мяжа росту ў Расіі праходзіць праз паўднёвыя раёны Рэспублікі Карэлія (у Карэліі нават ёсць адзінкавае месцазнаходжанне злёгку на поўнач ад 64° пн. ш.), Архангельскай вобласці і Рэспублікі Комі[5][6]. На поўдзень ад гэтай лініі дадзены від сустракаецца ў малой колькасці ў другім ярусе іглічных і іглічна-шыракалістых лясоў, на водападзеле і ў далінах рэк. Расліна з’яўляецца адным з характэрных відаў шырокалісцевых лясоў. У дубовых і ліпавых лясах зоны шыракалістых лясоў ён расце як прымешак у першым і ў другім ярусе. У стэпавай зоне сустракаецца ў бэлечных лясах, у поймах і на схілах тэрас рачных далін. Расце таксама на чарназёмах, але не можа выносіць засоленыя глебы. У гарах Каўказа ён можа падымацца на вышыню каля 1400 метраў над узроўнем мора[7].
Лісце |
Па дадзеных The Plant List[8]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.