Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрэвавыя расліны, дравяністыя расліны — шматгадовыя вечназялёныя і лістападныя расліны, ствол і галіны якіх утвараюць драўніну. З'яўляюцца галоўным элементам леса, які фарміруе яго ландшафт, і служаць асноўным фактарам ляснога біягеацэнозу. Раздзел батанікі, які вывучае дрэвавыя расліны, завецца дэндралогія.
Паводле класіфікацыі дацкага батаніка Хрыстэна Раўнкіера дравяністыя расліны маюць шматгадовыя надземныя парасткі з пупышкамі аднаўлення, якія размяшчаюцца высока ў кроне. У сваёй класіфікацыі Раўнкіер адносіць іх да групы фанерафітаў.
У класіфікацыі І. Р. Серабракова падраздзяляюцца на тры тыпы: дрэвы, кусты і кусцікі.
Для голанасенных і двухдольных драўняных раслін характэрна магутнае паўторнае патаўшчэнне і развіццё перыдэрмы.
Драўняныя расліны, у залежнасці ад умоў навакольнага асяроддзя, набываюць розныя жыццёвыя формы: дрэвы, кусты, ліяны, сланцы (напрыклад, кедравы сланік). У адрозненне ад травяністых раслін, у драўняных надземныя вегетатыўныя органы ў неспрыяльных умовах не адміраюць цалкам, а пры наступе спрыяльнага перыяду аднаўляюць свой рост з утварэннем новага лісця, кветак і пладоў. Дзякуючы гэтаму такія расліны здольныя разрастацца, утвараючы буйныя ствалы і магутныя галіны, могуць расці мноства гадоў і дасягаць велізарных памераў. У тоўшчы драўніны драўняных раслін фарміруецца перыядычная слаістая структура гадавых кольцаў. Драўняныя расліны большай часткай прадстаўлены насеннымі раслінамі, але таксама і сярод папарацей сустракаюцца дрэвападобныя.
У лясных насаджэннях, у тым ліку штучных, звычайна вылучаюць драўняныя расліны галоўнай пароды (буйныя дрэвы), спадарожнай пароды і кусты.
Розныя формы драўняных раслін. Злева направа: гінкга, елка, таполя (дрэвы), актынідыя (ліяна), кедравы сланік (куст). |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.