Глыбоцкі дэндралагічны сад — парк, помнік прыроды рэспубліканскага значэння у горадзе Глыбокае, Віцебская вобласць.
Першапачатковая назва дэндрарыя — «Дэндралагічны парк Глыбоцкага лясгаса» была зменена з красавіка 1985 года на «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса» — Дэндрасад.
Ідэя стварэння дэндралагічнага сада («дэндра» з грэчаскай мовы перакладаецца як «дрэва») узнікла ў спецыялістаў лясгаса ў 50-х гадах 20-га стагоддзя; заснавальнікам стаў Віктар Антонавіч Ламака.[1] Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса ўваходзіць у лік помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.
Праектаванне дэндралагічнага сада пачалося ў 1960 годзе аддзелам драўляных раслін Інстытута біялогіі АН БССР. Планавалася на гэтай плошчы размясціць 158 відаў драўляных і куставых парод.
Дэндрасад знаходзіцца ў 2,5 км ад Глыбокага, каля вёскі Арэхаўна, на тэрыторыі 8,2 гектара. У Дэндрасадзе няма пладовых дрэваў: 28 % калекцыі складаюць «перасяленцы» з Далёкага Усходу і Азіі, таксама ёсць культуры з Паўночнай Амерыкі, Крыма, Каўказа, паўднёва-усходняй часткі Заходняй Еўропы.
Асноўныя мэты дэндрасада:
- вывучэнне роста і развіцця ў Беларусі тэхнічна каштоўных і дэкаратыўных дрэў і кустарнікаў,
- адбор перспектыўных відаў і форм для ўкараннення ў лясныя культуры,
- азеляненне суседніх населеных пунктаў,
- атрыманне насення,
- стварэнне дэндралагічнай калекцыі.
Зараз у калекцыі дэндрасада налічваецца 550 відаў дрэў, якія адносяцца да 102 родаў і 36 сямействаў.[2] Паводле рашэння Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі з 1991 года дэндралагічны сад з'яўляецца Дзяржаўным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Жывая калекцыя дрэў — галоўнае дасягненне дэндрасада. Расліны аднаго віда высаджаны як правіла біягрупамі, колькасць дрэў у ёй 5 — 10, кустарнікаў 10 -20. Каля 15 % складалі хвойныя пароды, астатнія ліставыя.[3]
- Алея вербаў шарападобных, лотасы
- Памятны камень: парк закладзены з нагоды 50-годдзя Вялікага Кастрычніка (1967 год)
- Хвоя звычайная ў Глыбоцкім дэндрасадзе
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022. Праверана 9 лютага 2022.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.