Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Ягелончык (Ягелон), Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.
Аляксандр Ягелончык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Aleksander Jagiellończyk | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір IV | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт I Стары | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян I Ольбрахт | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт I Стары | ||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1461[1] |
||||||
Смерць |
19 жніўня 1506[2] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ягелоны | ||||||
Бацька | Казімір IV Ягелончык | ||||||
Маці | Лізавета Габсбург | ||||||
Жонка | Алена Іванаўна[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У летапісе XVI стагоддзя апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану III: «А был той князь вельми пиенкный, твары белой, ягод румляных, усок тылко що засеявся». Па натуры Аляксандр быў неваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучался адукаванасцю і вялікай любоўю да музыкі.
У 1492 выдаў свой прывілей, якім абавязаўся не прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады[4]. Гэты прывілей развіваў ідэі закладзеныя ў Прывілеі Казіміра (1447), замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы грамадзянага і крымінальнага права. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ. Былі прыняты таксама заканадаўчыя акты, паводле якіх усе велікакняжацкія маёнткі абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы і вялікія князі не мелі права іх дарыць, аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 увёў Радамскую канстытуцыю[4], якая яшчэ больш пашырыла правы шляхты (прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль не меў права зацвярджаць іх бяз згоды сенатараў і дэпутатаў[5]). У Статуце (1505) абяцаў за сябе і сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без агульнай згоды сойма.
У 1501 абраны на польскі сталец, аднавіў перапыненую амаль на 10 гадоў персанальную уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Пабраўся шлюбам з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Аленай. У выніку паражэння ў войнах з Маскоўскай дзяржавай (1492—1494, 1500—1503) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу Маскоўскай дзяржавы зямель ВКЛ з гарадамі Бранск, Вязьма, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Мцэнск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Сярпейск, Чарнігаў і інш[4]. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан Менглі-Гірэй неаднаразова спусташаў Валынь, Галіцыю і Берасцейшчыну.
Паводле меркавання літоўскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў літоўскую мову[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.