From Wikipedia, the free encyclopedia
Гістарычны слоўнік Беларусі (англ.: Historical dictionary of Belarus) — энцыклапедыя на англійскай мове, выдадзеная ў 1998. Частка серыі «European historical dictionaries» (№28). Укладальнік Янка Запруднік. Налічвае больш за 4200 артыкулаў.
Слоўнік змяшчае інфармацыю пра вядомых дзеячаў і падзеі беларускай гісторыі, дзяржаўныя інстытуты ў гістарычнай перспектыве, святых Беларусі, нацыянальныя святы і звычаі, палітычныя партыі Беларусі, нацыянальныя меншасці і інш. Таксама прэзентуецца шэраг значных фігураў расійскае гісторыі, якія моцна паўплывалі на лёсы Беларусі (Іван III, Іван IV, Екацярына II, Сталін, Ленін і інш.). Дадатак утрымлівае пералік уладароў Беларусі з 860 (ад Рагвалода) да 1997.
Аўтар падае пазіцыю беларускіх гісторыкаў па праблеме спадчыны Вялікага Княства Літоўскага: ён падкрэслівае эканамічны патэнцыял земляў сучаснай Беларусі ў Вялікім Княстве і культурны аспект, г.зн. той факт, што беларуская мова была дзяржаўнай у Княстве, што беларуская культура ў ім дамінавала, асабліва ў XVI ст.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.