Вязьма

горад у Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вязьма

Вязьма (руск.: Вязьма) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вяземскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 56,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1239 годзе. Горад размешчаны на рацэ Вязьма, за 175 км ад Смаленска, на Вяземскім узвышшы, у раёне, дзе рака Вязьма рэзка змяняе кірунак свайго цячэння з паўднёвага на паўночна-заходняе. Вузлавая чыгуначная станцыя Вязьма на лініях Масква — Смаленск і Ржэў — Калуга.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Горад
Вязьма
руск.: Вязьма
Thumb Thumb
Герб[d] Сцяг[d]
Thumb
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1239
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 44 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Насельніцтва
  • 50 611 чал. (2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48131
Паштовыя індэксы
215100
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Вязьма на карце Расіі ±
Thumb
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Манастыр Іаана Прадцечы ў Вязьме

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Вязьма згадваецца ў 1239 — тады горад быў аддадзены ва удзел Андрэю Доўгае рука, сыну смаленскага князя Уладзіміра Рурыкавіча. Вяземское ўдзельнае княства ўвайшло ў склад Смаленскага Вялікага княства. У 1403 Вязьма была захопленая літоўскім князем, у 1493 яе далучыла да сабе Маскоўскае княства.

У часы Івана Грознага Вязьма была прыпісаная да апрыччыне (1565). Іван Грозны наведваў горад у 1563 і 1566 і прысутнічаў на набажэнстве ў Саборнай царкве.

У Смутны час у наваколлях Вязьмы адбываліся сялянскія хваляванні, пасля ўварвання польскіх войскаў горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. У 1612 Вязьма накіравала ў апалчэнне князя Пажарскага свой атрад. Пасля канчатка вайны горад адышоў да Маскоўскага княства, тут адбываўся абмен палоннымі паміж бакамі. Тым не менш, працягваліся набяжы палякаў на Вязьму, і ў 1630-х цар Міхаіл Фёдаравіч загадаў узвесці ў горадзе новыя ўмацаванні. Да 1632 была створаная новая крэпасць — Вялікі ніжні горад.

Thumb
Вязьма. Спаская вежа

З 21 кастрычніка 1654 года па 10 лютага 1655 года Вязьма часова стала рэзідэнцыяй Расійскага ўрада: вяртаючыся са Смаленска з войскам, цар Аляксей Міхайлавіч з-за адбываўшайся ў Маскве эпідэміі вымушаны быў спыніцца ў Вязьме. Сюды жа прыбылі патрыярх Нікан і ўся царская сям’я. У горадзе быў пабудаваны драўляны палац. У 1674—1676 гг. у Вязьме быў пабудаваны велічны Троіцкі сабор.

У Айчынную вайну 1812 года каля Вязьмы рускія войскі 22 кастрычніка (3 лістапада) нанеслі паразу адыходзячай напалеонаўскай арміі. У гонар гэтай падзеі ў горадзе пабудаваныя два помніка. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Вязьма становіцца буйным гандлёвым цэнтрам.

7 кастрычніка 1941 горад быў акупаваны немцамі. 12 сакавіка 1943 войскамі Заходняга Фронту падчас Ржэўска-Вяземскай аперацыі горад быў вызвалены сіламі 5-й і 33-й арміяў.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
ГодКолькасць
1856 10 200 [2]
1897 15 600 [2]
1913 30 800 [2]
1931 23 400 [2]
1939 33 774 [3]
1959 31 883 [4]
1967 39 000 [2]
1970 44 145 [5]
1976 50 000 [2]
1979 51 728 [6]
ГодКолькасць
1982 53 000 [7]
1986 56 000 [2]
1987 57 000 [8]
1989 59 022 [9]
1992 59 900 [2]
1996 60 500 [2]
1998 60 000 [2]
2000 59 200 [2]
2001 58 600 [2]
2002 57 545 [10]
ГодКолькасць
2003 57 500 [2]
2005 56 500 [2]
2006 56 000 [2]
2007 55 500 [2]
2008 55 100 [11]
2009 54 874 [12]
2010 54 600 [2]
2011 57 100 [2]
2012 56 258 [13]
2013 55 563 [14]
ГодКолькасць
2014 54 754 [15]
2015 54 269 [16]
2016 53 660 [17]
2017 53 117 [18]
2018 52 506 [19]
2019 51 790 [20]
2020 52 347 [21]
2021 51 950 [22]
2024 50 611 [1]
Закрыць

Эканоміка

У горадзе размешчаныя заводы — машынабудаўнічы, гарбарны, графітавых вырабаў, а таксама ільнокамбінат.

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.