Любча
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Любча[2] — гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, Гродзенскай вобласці Беларусі, на левым беразе ракі Нёман. За 26 км на паўночны ўсход ад Навагрудка, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда. Цэнтр калгаса «Прынёманскі». Насельніцтва 1081 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Любча
| ||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў 1401 годзе ў нямецкіх хроніках як аб’ект паходаў крыжакоў. У Вялікім Княстве Літоўскім належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам (Ян Кішка заснаваў тут Любчанскі замак (1581), школу і арыянскі храм, з XVII стагоддзя — кальвінскі збор), з 1606 года — Радзівілам. У 1590 годзе кароль Жыгімонт Ваза надаў Любчы магдэбургскае права і герб. Радзівілы з мэтай эканамічнага ўмацавання і павелічэння мястэчка запрашалі ў яго мяшчан з Менска, Новагародка і іншых каралеўскіх гарадоў.
У 1612 годзе Пётр Бластус Кміта перавёз з Вільні ў Любчу друкарскае абсталяванне і заснаваў тут сваю друкарню. Пераважна яна абслугоўвала патрэбы пратэстантаў, але зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кмітам было выдадзена 59 назваў кніг на польскай і лацінскай мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш., а таксама некалькі паэтычных твораў. 3 1632 года друкарскую працу Пятра Кміты працягваў яго сын — Ян Даніэль.
У XVII стагоддзі ў Любчы ствараюцца рамесныя цэхі. З 1795 года Любча ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, яна робіцца мястэчкам, цэнтрам воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета і Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 года — у Гродзенскай вобласці, з 1956 года — у Навагрудскім раёне. У 1996 годзе Любча налічвала 540 двароў, 1628 жыхароў, школу, 7 магазінаў, 2 бібліятэкі, бальніцу і іншыя ўстановы.
Калгас «Прынёманскі». Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Праз Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.