Remove ads
беларускі крытык, публіцыст, паэт, медык. From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Гіляравіч Каравайчык (псеўданімы і крыптанімы: П.Каравай; П.Любецкі; Павал Любецкі; Павел Любэцкі; Павел Любецкі; Paulus; П. К.; П. Л.; К. П.; Л. П.; 3 (15) чэрвеня 1896, Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 21 лістапада 1937, Чэбаксары, Чувашыя, НКУС) — беларускі культурны дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст, паэт. Член-карэспандэнт Інстытута беларускай культуры (1926).
Павел Гіляравіч Каравайчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1937 (41 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, літаратурны крытык, публіцыст, урач |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку. У 1911 паступіў у Мінскую гімназію, скончыў яе з залатым медалём у 1916 у Маскве, куды гімназія была эвакуіравана падчас Першай сусветнай вайны. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з Таварыствам дапамогі пацярпелым ад вайны. У 1917 — у рэдакцыі газ. «Вольная Беларусь», дзе пачаў друкаваць свае творы. Паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. Супрацоўнічаў з Белнацкамам і часопісам «Чырвоны шлях», з Наркаматам нацыянальнасцей РСФСР. На пачатку 1919 загадваў выдавецкім аддзелам Белнацкама і рэдагаваў газету «Дзянніца». У 1919 годзе перавёўся на 3 курс медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, але быў прызваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да 1921 года.
У 1921—23 гг. чытаў лекцыі па беларускай літаратуры на настаўніцкіх курсах у Бабруйску і Мінску. З восені 1922 да канца 1926 года загадчык аддзела замежнага друку газеты «Савецкая Беларусь».
З 1922 года ў Мінску. Паступіў на 3 курс медыцынскага факультэта БДУ, які скончыў у 1925 годзе. У красавіку 1926 года ўдзельнічаў у заснаванні Медыцынскай секцыі Інбелкульта; член-карэспандэнт Інбелкульта (з 1926 г.).
Аўтар даследавання беларускага фальклору, сааўтар падручніка «Выпісы з беларускае літаратуры» (Ч. 1, Мн., 1926).
У 1926—30 працаваў у клініцы нервовых хвароб медыцынскага факультэта БДУ.
Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 года прыгавораны пазасудовым органам (калегіяй ДПУ) на 5 гадоў высылкі ў Чэбаксары Чувашскай АССР, у 1935 годзе тэрмін высылкі быў падоўжаны на 2 гады. 29 ліпеня 1937 года арыштаваны НКУС Чувашыі, праходзіў па адной справе разам У. Дубоўкам, М. Мамчыцам, І. Савічам. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі. 16 лістапада 1937 года Дубоўка, Савіч і Мамчыц былі прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС ЧАССР) да 10 гадоў ППЛ, Каравайчык да расстрэлу.
З ліста У. Дубоўкі да Я. Саламевіча ад 05. 01.1975 :
Быў у нас такі дзеяч Павал Гіляравіч Каравайчык. Ён загінуў, мабыць у 1937 г. у г. Чэбаксары, дзе працаваў неўрапатолагам у Чэб. паліклініцы. Гэта быў чалавек выключна высокай адукацыі. Ведаў ён дасканала блізу 10—12 моваў: польскую, чэскую, англійскую, французскую, італьянскую, гішпанскую, латынь, грэчаскую, стар.-яўрэйскую, чувашскую (выв. у Чэбаксарах: «А як жа з хворымі праз перакладчыка размаўляць?!»). Сусветную літаратуру ведаў па першакрыніцах так, як ніводзін прафесар літаратуры. Родам ён з м. Любча (Зах. Бел.). Вучыўся выдатна ў сваёй школе, чаму быў накіраваны ў Пецярбург у гімназію св. Екацярыны на поўную стыпендыю. Пасля заканчэння яе стаў студэнтам Ваен.-Мед. Акадэміі аж да пачатку рэвалюцыі, калі быў пакліканы ў Чырв. Армію. Хадзіў у яе шэрагах пад Варшаву. Пасля – працаваў разам са мной у НКА РСФСР метадыстам Бел. Цэнтр. бюро Глаўсоцвыхавання. Адтуль паехаў у Мінск і стаў студ. мед. факультэту. Канчаючы яго, пісаў навуков. працу «Дуэль і смерць Пушкіна», у якой давёў, што пры тагачасным станов. мед. Пушкін мог застацца жывым, калі б гэта было пажаданым некаму...
Будучы ў Мінску, бадай не ўсе міжнародныя агляды ў газ. «Сав. Белар.» пісаў ён. Раней (у «Вольн. Бел». і іншых выданнях) друкаваў вершы. Пад вершамі збольшага падпісваўся Paulus (Напрыклад: ...«Беларусы, беларусы, Жыцця помніце закон – што без руху – то ўміраe» і г. д.) [1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.