Remove ads
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаштольды, Гастаўты, Гастоўты, Кгастаўты, Гаштаўты[1][2] (польск.: Gasztold, Gasztołd) — вялікалітоўскі магнацкі (з 1529 — графскі) род[3], прадстаўнікі якога ў XIV—XVI стагоддзях займалі высокія дзяржаўныя пасады і мелі значны ўплыў, валодалі шматлікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, у тым ліку ў Валожыне, Відзах, Глуску, Койданаве, Любчы і Мядзелі[3]. Галоўная рэзідэнцыя — Геранёнскі замак.
Гаштольды | |
---|---|
Апісанне герба: Герб «Габданк» |
|
Месца паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прозвішча роду ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя яго пачынальніка Гастаўта (Гаштаўта).
Першая аснова імя — адпачатна Gas-, перайшло ў Gaš- праз асаблівасці польскага вымаўлення. Звязана з літоўскім gosti (godžia, godė) «жадаць, прагнуць» (старалітоўскае gasti). У літоўскай антрапаніміі аснова Gos- таксама ў двухасноўным імені Gos-tart’as, а роднасная ёй аснова God- у імёнах тыпу God-vaiš'as, Liau-god’as[4].
Аснова Taut- ад агульнабалцкага tauta «народ». Гэтая аснова і ў антрапоніме Тоўтвіл (Taut-vil’as), ад якога тапонім Таўцвілы.
У імені Гастаўт семантыка ваярскай прагнасці спалучаная з паняццем народу (у даўнейшым пляменным сэнсе), які вымагае абароны.
Хроніка Быхаўца прыпісвае Гаштольдам адно паходжанне з іх галоўнымі супернікамі — Радзівіламі. Назва роду ўтварылася ад балцка-літоўскага імя яго пачынальніка, Гедзімінава военачальніка Гаштольда (Гастаўта), які загінуў у вайне з Ордэнам ў 1364 годзе.
Паводле позніх звестак (Літоўская хроніка 2-й і 3-й рэдакцыі, напрыклад, Летапіс Красінскага) Гаштольд быў сынам Грумпя (Грумпія, Кумпя), легендарнага заснавальніка Ашмянаў.
Па Гарадзельскай уніі Ян (Івашка) Гаштольд прыняў герб «Габданк» ад Пятра з Відавы і Якуба з Рагозьна.
Род згас у 1542 годзе. Уладанні перайшлі да вялікага князя[3].
Якуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сын баярына Пятра (?) Гаштольда, Андрэй, у 1387 годзе быў старостам віленскім, унук Ян Гаштольд (памёр у 1458) — намеснікам смаленскім у 1436—1440 гадах, ваявода віленскі з 1443 года.
У Яна Гаштольда былі дачка Марыя, жонка князя кіеўскага Сямёна Алелькавіча, і сын Марцін Гаштольд (1428—1483), ваявода кіеўскі і троцкі, жанаты з дзвюма князёўнамі Гальшанскімі, ад першага шлюбу меў сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, з 1492 года жонку Яна Мікалая Радзівіла, пачынальніка старэйшай галіны Радзівілаў.
Альбрэхт Гаштольд (пам. 1539) быў ваяводам віленскім і канцлерам вялікім літоўскім. Атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам вялікакняскага дому, і ажаніўся з Соф’яй, дачкой князя Васіля Вярэйскага, які ўцёк у Літву, яе маці была грачанка Марыя — пляменніца вялікай княгіні маскоўскай Соф’і Палеолаг.
Іх сын Станіслаў Гаштольд (каля 1507—1542), у жылах якога, верагодна, цякла кроў візантыйскіх імператараў, не меў дзяцей ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Апошняя па яго смерці выйшла за вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.