князь вярэйскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Міхайлавіч, або Васіль Удалы (? — каля 1501) — князь вярэйскі.
Васіль Міхайлавіч | |
---|---|
Нараджэнне |
XV стагоддзе |
Смерць |
1501 |
Бацька | Міхаіл Андрэевіч[d] |
Маці | Алена Яраслаўна[d] |
Жонка | Марыя Палеалагіня[d] |
Дзеці | Соф’я Васілеўна |
Старэйшы сын вярэйскага князя Міхаіла Андрэевіча і Алены Яраслаўны (?—1486).
У 1468 і 1469 гадах удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 годзе на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гадах супраць хана Ахмата.
Узяў шлюб з Марыяй Палеалагіняй, пляменніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф’і, жонкі вялікага князя маскоўскага Івана III.
У 1483 годзе, праз пагрозу арышту, з сям’ёй уцёк у Вялікае Княства Літоўскае. У 1484 годзе кароль Казімір Ягелончык даў яму ў вотчыннае ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Валожын, Рубяжэвічы, Усу, Радашковічы, Іслач і Старынкі[1].
Акты князя Васіля Міхайлавіча часоў яго жыцця ў Вялікім княстве Літоўскім не вядомы, таксама вельмі мала звестак пра склад яго двара.[2]
У 1493 годзе Соф’я Палеалог выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца, але ён застаўся ў ВКЛ. Пасля яго смерці ўсе ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Соф’і.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.