Remove ads
беларускі мастак (1896—1980) From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Васільевіч Дучыц (2 кастрычніка 1896, м. Любча, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 3 верасня 1980, Мінск) — беларускі мастак, графік.
Мікалай Дучыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1980 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | беларус |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
|
Член у |
Вучыўся ў Навагрудскім гарадскім вучылішчы (1910—1914) у В. Іваненкі, Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 1914—1915) у У. Федаровіча. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў[1]. З 1921 года ў Менску. Выкладаў маляванне ў школах, на рабфаках, у студыях у Менску (1925—1925). Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1933), у 1938 — старшыня праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнік шматлікіх выставак, пачынаючы з Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 года.
У лютым 1942 года прыняў удзел у 1-й выстаўцы беларускіх мастакоў, якія апынуліся ў акупаваным нямецкімі войскамі Мінску. У зале Беларускага народнага дома на вуліцы Рагнеды (савецк. Рэвалюцыйная), 2 экспанаваліся 124 работы, у большасці створаныя да ліпеня 1941 года. Агулам удзел прымалі 17 мастакоў: Анатоль Тычына, Генрых Бржазоўскі, Мікалай Дучыц, Б. Казлоўскі, Міхась Станюта, Яўген Ціхановіч і іншыя[2].
Персанальная выстаўка Мікалая Дучыца была праведзена ў Мінску ў 1967 годзе.
Памёр у Мінску, пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[3].
Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Зіма», «Рэчка Волма», «Ля млына», «Лясная казка» і інш.). Пісаў таксама нацюрморты. У галіне графікі мастак зрабіў серыю гравюр «Стары Мінск», і акварэляў «Краявіды Мінска».
Карціны і графіка Мікалая Дучыца знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
17 лютага 2009 годзе ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь былі перададзеныя два творы мастака: «Зіма. Эцюд» (1949) і «Дубкі» (1953)[4].
З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Дучыца экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.