Яўген Ціхановіч (25 лістапада 1911, станц. Джусалы, цяпер Жасалы (Кызылардзінская вобласць), Казахстан — 5 ліпеня 2005) — беларускі мастак і мемуарыст.
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 2005 (93 гады) |
Жонка | Людміла Галубок[d] |
Дзеці | Генрых Яўгенавіч Ціхановіч |
Род дзейнасці | мемуарыст, мастак |
Вучоба |
Біяграфія
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Брат мастака-графіка Валянціна Ціхановіча. Быў жанаты з дачкой У. Галубка Людмілай, меў сына Генрыха і ўнука Яна, таксама мастакоў.
Аўтар дзесяткаў палотнаў, у т. л. партрэтаў пісьменніка В. Быкава, драматурга У. Галубка, скульптара А. Глебава, жывапісца М. Крыжаноўскага і інш., жанравых кампазіцый «Расповед байца», «Партызаны ў засадзе» і інш., сотняў графічных твораў, у т.л. краявідаў, ілюстрацый да кніг. Працаваў у галіне эстампу (у асноўным лінагравюры), майстра экслібрысу (адзін з першых увёў у гэты жанр партрэт).
Аўтар публіцыстычных артыкулаў-успамінаў, публікаваных у розных беларускіх перыядычных выданнях. Успаміны Я. Ціхановіча выйшлі асобнай кнігай[1].
У мастацкіх выстаўках удзельчаў з 1932. Удзельнік Сусветнай выстаўкі «ЭКСПО-70» (Японія).
Узнагароджаны дзвюма Ганаровымі граматамі і Граматай ВС БССР.
Зноскі
- Яўген Ціхановіч . Партрэт стагоддзя. — Мн .: Лімарыус, 2015. — 530, [1] с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-48-1.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.