1254: Папа Рымскі Інакенцій IV скасаваў прысягу літоўскага біск. Хрысціяна рыжскаму архібіскупу і даручыў біск. нойбургскаму прыняць ад Хрысціяна новую прысягу Святому стальцу.
1609: Англійскі мараплавец Генры Гудзон адкрыў Нью-Ёркскую гавань.
1612: У ходзе трохдзённых баёў атрады Другога апалчэння перашкодзілі польска-літоўскім войскам на чале з Хадкевічам падыйсці на дамамогу маскоўскаму гарнізону.
1864: У Стакгольме выбух у лабараторыі Альфрэда Нобеля з-за яго вопытаў з нітрагліцырынам. Загінула 6 чалавек, у тым ліку малодшы брат навукоўца — Эміль. Праз 3 гады Нобель атрымаў патэнт на дынаміт.