Remove ads
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Навумавіч Разумо́віч[1] (30 верасня 1936 — 7 ліпеня 1987) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1974).
Анатоль Навумавіч Разумовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1987 (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяхімія і генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1973) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Любча (Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, зараз у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1960—1963 гадах працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1963—1975 гадах — у Сектары геранталогіі Акадэміі навук БССР, дзе з 1971[1] года займаў пасаду загадчыка лабараторыі. З 1975 года А. Н. Разумовіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце (прафесар кафедры біяхіміі[2]), з 1980 года — у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР.
Аўтар навуковых прац па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хімічных уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергетычнага абмену.
Сярод апублікаванага:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.