![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Red_star.svg/langbe-640px-Red_star.svg.png&w=640&q=50)
Еўракамунізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўракамунізм — тэрмін, які пазначае палітычныя змены, якія адбыліся ў камуністычных партыях Заходняй Еўропы (асабліва французскай, італьянскай, іспанскай і брытанскай) на працягу 1970-х гг., уключаючы распрацоўку нацыянальных, ліберальных і дэмакратычных стратэгій для дасягнення сацыялізму. У кнізе «Еўракамунізм і дзяржава» (1977) Сант'яга Карыльё — іспанскі камуністычны лідар — адхіліў расійскую мадэль рэвалюцыйнага сацыялістычнага развіцця як неадпаведную з часовым капіталістычным грамадствам. Адзіны шлях камуністычных партый — «дэмакратычны, шматпартыйны,
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
парламенцкі». Еўракамуністы падкрэслівалі сваю незалежнасць ад савецкага ўрада, які крытыкаваўся за ўнутраныя рэпрэсіі ў дачыненні да дысідэнтаў і за ваеннае ўварванне ў Чэхаславакію ў 1968 г.[1]