Грэчаская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэчаская мова — індаеўрапейская мова грэчаскай падгрупыberu. Уваходзіць у заходнюю зону індаеўрапейскай дыялектнай вобласці, мае найбольш цесныя генетычныя сувязі з старажытнамакедонскай мовайberu[3].
Грэчаская мова | |
---|---|
Саманазва | Ελληνικά [e̞ˌliniˈka] |
Краіны | Грэцыя, Кіпр; абшчыны ў Абхазіі, Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Егіпце, Ізраілі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіне, Швецыі |
Афіцыйны статус |
Грэцыя |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Center for the Greek Language[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | звыш 13 млн[2] |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | грэчаскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | гре 157 |
ISO 639-1 | el |
ISO 639-2 | gre (B); ell (T) |
ISO 639-3 | ell |
ISO 639-5 | grk |
ABS ASCL | 2201 і 22 |
IETF | grk |
Glottolog | gree1276 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Распаўсюджанне: Грэцыя, Кіпр, Егіпет, Расія, Украіна, Албанія, Італія і інш. Колькасць носьбітаў у свеце: 13,4 млн.ч.; у т.л., 10,7 млн.ч. у Грэцыі (2012)[2].
Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Грэцыя, Кіпр.
На грэчаскай мове на ўсіх этапах яе існавання была створана вельмі багатая літаратура. У Рымскай імперыі веданне грэчаскай мовы лічылася абавязковым для ўсякага адукаванага чалавека. У лацінскай мове прысутнічае вялікая колькасць грэчаскіх запазычанняў, а ў грэчаскай — значная колькасць лацінскіх і раманскіх слоў. У Новы час старажытнагрэчаская мова стала (разам з лацінскай) крыніцай стварэння новых навуковых і тэхнічных тэрмінаў (так званая міжнародная лексіка). Ва ўсходнеславянскія мовы грэчаскія словы пранікалі ў асноўным двума шляхамі — праз міжнародную лексіку і праз царкоўнаславянскую мову.