Кайнэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кайнэ́ (ад κοινή — бел.: «агульны», таксама вядомая як александры́йскі дыяле́кт, агу́льная аты́чная альбо эліністы́чная грэ́чаская) — былая агульная надрэгіянальная форма грэчаскай мовы, якая выкарыстоўвалася ў вусным і пісьмовым ужытку падчас эліністычнай эры і эпохі Рымскага панавання.
Кайнэ | |
---|---|
Рэгіёны | Усход Рымскай імперыі |
Класіфікацыя | |
|
|
LINGUIST List | grc-koi |
Glottolog | koin1234 |
Узнікла ў выніку распаўсюджвання грэчаскай мовы пасля заваяванняў Аляксандра Македонскага ў IV ст. да н.э. і служыла ў якасці агульнага лінгва франка ў большай частцы рэгіёна Міжземнамор’я і Блізкага Усходу ў наступныя стагоддзі. Засноўвалася, у першую чаргу, на атычнай і блізкай да яе іанічнай маўленчых формах, а таксама ўключала некаторыя рысы іншых дыялектаў, ад чаго адбылося своеасаблівае згладжванне дыялектных рыс у параўнанні з іншымі дыялектамі[1].
Грэчаскае кайнэ было прадстаўлена шматлікімі формамі, пачынаючы ад больш кансерватыўных літаратурных форм да мясцовых гутарковых народных варыяцый[2].
Як асноўная мова Візантыйскай імперыі кайнэ далей развілася ў сярэдневяковую грэчаскую, якая стала галоўным продкам навагрэчаская мовы[3], мяжа паміж якімі адзначаецца ў прыкладна 600 гадоў.
Літаратурная мова кайнэ прысутнічала ў большай частцы посткласічнай грэчаскай літаратуры і навуцы, напрыклад, працах Плутарха і Палібія[1]. Грэчаскае кайнэ таксама з’яўлялася моваю, на якой былі напісаны Новы Запавет, а таксама Септуагінта (грэчаскі пераклад Яўрэйскай Бібліі, 3 ст. да н.э.) і самыя раннія тэалагічныя дакументы Айцоў Царквы. У гэтым кантэксце грэчаскае кайнэ вядомае таксама як «Біблейскае», «Новазапаветнае» або «патрыстычная грэчаская»[4].