Новы час
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новы час (значэнні).
Новы час (ці новая гісторыя) — перыяд у гісторыі чалавецтва, які знаходзіцца паміж Сярэднявеччам і Найноўшым часам. У дадзены адрэзак часу адбываецца ўзнікненне новай цывілізацыі, новай сістэмы адносін і маштабная экспансія Заходняй Еўропы ў іншыя раёны свету. Гэты адрэзак перыяду сусветнай гісторыі характарызуецца каланізацыяй і беспрэцэдэнтнай спробай Іспанскай і Брытанскай імперый падпарадкаваць сябе і сваім інтарэсам увесь свет. Гэты працэс суправаджаўся масавым знішчэннем карэннога насельніцтва Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама узнікненнем рабства для шматлікіх афрыканскіх народаў.