вобласць у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гродзенская вобласць (ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой.
Гродзенская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Гродненская область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Статус | Вобласць | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 17 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Гродна | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Гродна Ліда Слонім Ваўкавыск Смаргонь |
||||
Дата ўтварэння | 20 верасня 1944 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Васільевіч Краўцоў | ||||
Насельніцтва (2024) |
992 556 чал. (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 42,9 чал./км² | ||||
Плошча |
25 тыс. (6-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
Замкавая гара 323 м |
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | BY-HR | ||||
Код аўтам. нумароў | 4 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1985 на тэрыторыі вобласці 10 гарадоў, з іх 5 абласнога падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 2 рабочыя пасёлкі.
У 1995 колькасць насельніцтва склала 1215,6 тыс. чал. У вобласці налічвалася 12 гарадоў у т.л. 6 абл. падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 195 сельсаветаў, 4414 сельскіх населеных пунктаў.
Для вобласці характэрны раўнінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.
Праз вобласць цячэ рака Нёман і яго прытокі: Вілія, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра — справа, Шчара, Моўчадзь, Зэльвянка, Рось, Свіслач — злева. На паўднёвым захадзе пачынаецца рака Нараў — прыток Віслы. Найбольшыя азёры: Белае, Свір, Свіцязь.
Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), распаўсюджаны таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.
Трэцюю частку тэрыторыі Гродзенскай вобласці пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (каля 50 %) у Свіслацкім раёне, дзе знаходзіцца частка Белавежскай пушчы. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная і елка еўрапейская, распаўсюджаны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Сустракаюцца балоты, пераважна нізінага тыпу.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца частка нацыянальнага парку Белавежская пушча.
Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
Гарадское насельніцтва складае 77 % (2023). Найбуйнейшыя гарады: Гродна (358 717 чал.), Ліда (103 915 чал.), Слонім (49 113 чал.), Ваўкавыск (41 991 чал.), Смаргонь (35 781 чал.), Навагрудак (28 021 чал.)
Нацыянальны склад насельніцтва (2019): беларусы — 68,3 %, палякі — 21,7 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,0 %.
У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гродзенская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі хімічнай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай галін.
Гродзенская вобласць займае вядучае месца па эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месц займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт.
Прыгранічнае становішча вобласці спрыяе развіццю яе эканамічных сувязей з Польшчай, Літвой, Калінінградскай вобласцю Расіі.
Вобласць мае паклады жалезных рудаў (Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых рудаў у Карэліцкім раёне і шэраг рудапраяваў уздоўж мяжы з Літвой у Гродзенскім раёне), торфу (пераважна на Нёманскай нізіне), крэйды, цаглянай і дахоўчатай гліны, цэментавай сыравіны (галоўныя радовішчы ў Ваўкавыскім раёне), сілікатных пяскоў, вапнавай сыравіны, пяскова-жвіровага матэрыялу.
Абласная прэса прадстаўлена дзяржаўнай газетай «Гродзенская праўда», заснавальнікамі з’яўляюцца Гродзенскі гарадскі і Гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. Агульны тыднёвы тыраж разам з дадаткамі «Гродно Новости Плюс», «Молодежный курьер» і «Рекламка» складае каля 70 тыс. асобнікаў (2010).
У трох раёнах: (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі) распаўсюджваецца «Рэгіянальная газета», якая выдаецца ў Маладзечне. Тыраж — 6 тыс. 250 асобнікаў (май 2013).
Электронныя СМІ прадстаўлены тэлерадыёкампаніей «Гродна» і тэлерадыёвяшчальным каналам «Гродна Плюс».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.