Іван Васілевіч Саверчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Васілевіч Саверчанка (нар. 2 красавіка 1962, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык, палітолаг. Спецыяліст па гісторыі беларускай літаратуры XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013)[2][3].
Іван Васілевіч Саверчанка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык, палітолаг, літаратар, пісьменнік |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], гісторыя літаратуры[d][1], тэорыя літаратуры[d][1], гісторыя[1] і паліталогія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2001) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
Нарадзіўся 2 красавіка 1962 года ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна[2].
У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР[2].
З 1988 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне старабеларускай кніжнай паэзіі XVI — першай паловы XVII ст.»[2].
У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Публіцыстычная літаратура Беларусі другой паловы XVI—XVII стст.: праблемы паэтыкі»[2].
З 2015 года дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[2].
Грамадская дзейнасць
Сябра БНФ «Адраджэнне», у 1993 годзе ўзначальваў камісію па адукацыі[4]. У 1997 годзе міліцыя арыштавала Івана Саверчанку, бо ён гаварыў па-беларуску[5].
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя і тэорыя літаратуры, гісторыя Беларусі, палітычныя і культурныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў, філасофская думка Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны[2].
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1999), прэміі НАН Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012), Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2017)[6], Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2020)[2].
Асноўныя навуковыя працы
- Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2012.
- Menschliche Dimension: intellektuelle und geistige Bereiche = Чалавечае вымярэнне: інтэлектуальная і духоўная сферы. Minsk, 2004.
- Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мінск, 1998.
- Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994.
- Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. Мінск, 1993
- 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1993.
- Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). Мінск, 1992.
- Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. Мінск, 1992.
- Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мінск, 1992.
- Удзел у калектыўных працах
- Сусветная спадчына Францыска Скарыны. Мінск, 2017.
- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т. 1. Мінск, 2006.
- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.
- Выданні літаратурных помнікаў
- Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X—XVII стагоддзяў. Мінск, 2016.
- Беларуская літаратура XVI ст. Мінск, 2015.
- Памятники литературы Беларуси X—XVIII вв. Минск, 2013.
- Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.). Мінск, 2007; 2010.
- Беларуская літаратура X—XV стст. Мінск, 2010.
- Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси. Москва, 2010.
- Францыск Скарына. Выбраныя творы. Мінск. 2008.
- Літаратурна-мастацкія і гісторыка-дакументальныя творы
- Рыцары Белай Русі. Мінск, 2022.
- Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII—XVII стагоддзяў : эсэ. Мінск, 2019 (Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства», 2020).
- Трон: легенда, повесть, мистерия. Минск, 2019.
- Улада пячаткі: легенда, аповесць, містэрыя, эсэ. Мінск, 2016.
- Блеск короны: повесть-нарация, эссе. Минск, 2014.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.