From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — узнагарода Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Зацверджана пастановай Прэзідыума Акадэміі навук Беларусі ад 17 сакавіка 1995 года № 26 (у рэдакцыі пастаноў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 11 кастрычніка 2016 года № 44, 14 люты 2017 года № 8, 14 снежня 2018 года № 69, 27 снежня 2019 № 69)
З мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці навукова-даследчых работ, стымулявання творчай актыўнасці вучоных, заахвочвання выдатных навуковых прац і вынаходніцтваў, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі, а таксама для актывізацыі навуковай працы аспірантаў у 1991—1992 гадах Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняў рашэнне аб заснаванні прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу, лепшую навуковую працу маладых вучоных і за лепшую студэнцкую навуковую працу. З 1995 года да ўдзелу ў конкурсе запрошаны не толькі вучоныя Акадэміі навук, але і даследчыкі ўсіх навуковых арганізацый і ВНУ Рэспублікі Беларусь. З 2016 года Прэзідыум Акадэміі навук праводзіць работу па ўдасканаленні прэміяльнай сістэмы, аптымізацыі колькасці прэмій за навуковыя дасягненні. У выніку гэтай работы скасаваны намінацыі «за лепшую навуковую працу маладых вучоных» і «за лепшую студэнцкую навуковыю працу». У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Палажэння аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаецца восем прэмій за лепшую навуковую працу ў галіне фізіка-матэматычных навук, інфармацыйных тэхналогій, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук, хімічных навук і навук аб Зямлі, біялагічных навук, медыцынскіх навук, гуманітарных і сацыяльных навук, аграрных навук (па адной прэміі ў кожнай галіне).
Устанаўліваецца восем прэмій НАН Беларусі з наступным размеркаваннем па галінах навукі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.