From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліталогія (грэч. πολιτικός — дзяржаўныя, грамадскія справы) — навука аб палітыцы, аб заканамернасцях развіцця палітычнага працэсу, палітычнай сістэмы і ўлады; аб сутнасці, формах і метадах дзейнасці ўсіх суб'ектаў палітыкі. Вывучае палітычнае жыццё грамадства, палітычныя працэсы, сістэмы і з'явы, дзейнасць людзей, якая накіравана на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдіны XX ст.
Паліталогія | |
---|---|
Звязаная асоба | Maurice Duverger[d] і Элінар Острам |
Папярэдні ў спісе | cameralism[d] |
Прадмет вывучэння | палітыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб'ект паліталогіі — палітычнае жыццё грамадства ў яго розных праяўленнях, усталяванне і функцыянаванне палітычнай улады.
Прадмет паліталогіі — заканамернасці палітычнага жыцця вялікіх сацыяльных супольнасцей і малых груп людзей, узнікнення, развіцця і функцыянавання механізмаў улады, палітычных поглядаў і інтарэсаў, палітычнай дзейнасці, развіцця палітычных працэсаў у цэлым.
Асновай паліталогіі як тэорыі і практыкі з'яўляюцца адносіны паміж палітычнымі суб'ектамі адносна ўлады з мэтай рэалізацыі сваіх карэнных інтарэсаў. Уводныя фактары — сілы, якія ў дэмакратыях складаюць важную частку ўдзелу людзей у палітычным працэсе; выводныя фактары — заканадаўчая сістэма, выканаўчая і судовая галіны ўлады.
Паліталогія складаецца з раздзелаў:[1]
Паліталогія як самастойная навуковая дысцыпліна ў сучасным яе разуменні склалася ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Гэта стала магчымым у выніку развіцця публічнай палітыкі, як адносна аўтаномнай сферы жыцця грамадства, умацавання дзяржаўных і палітычных інстытутаў, якія склалі сучасную палітычную сістэму (парламентарызм, падзел уладаў, выбарчыя сістэмы, узнікненне партый) і развіцця метадалогіі даследаванняў (з’яўленне біхевіярысцкіх, эмпірычных метадаў).
У 1857 годзе ў Калумбійскім каледжы ЗША ствараецца кафедра «Гісторыя і палітычная навука», а ў 1880 — першая школа палітычнай навукі. У 1903 была ўтворана Амерыканская асацыяцыя палітычных навук. У 1871 у Францыі была створана свабодная школа палітычнай навукі — сёння Інстытут палітычных даследаванняў Парыжскага ўніверсітэта. У 1895 заснавана Лонданская школа эканамічнай і палітычнай навукі.
У ХХ ст. працэс вылучэння паліталогіі ў самастойную навучальную і вучэбную дысцыпліну завяршыўся, вылучыліся яе галоўныя нацыянальныя школы і кірункі. Яшчэ ў 1948 годзе ЮНЭСКА рэкамендавала ўсім краінам курс паліталогіі для вывучэння ў ВНУ. Пад эгідай ЮНЭСКА у 1949 годзе была створана Міжнародная асацыяцыя палітычнай навукі (МАПН). У СССР паліталогія як навука вывучаецца толькі з 1989 года, да гэтага часу яна як самастойная навука не прызнавалася і трактавалася як антымарксісцкая, буржуазная ілжэнавука.
За апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі створаны Інстытут сацыялогіі (працуе аддзел паліталогіі), Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў і іншыя паліталагічныя цэнтры. У 1993 годзе заснаваны Беларуская асацыяцыя палітычных навук (прэзідэнт У. Бабкоў) і Асацыяцыя палітолагаў Беларусі, пазней створана Беларуская акадэмія палітычных навук (прэзідэнт С. Рашэтнікаў). У 1992 годзе ў БДУ было адчынена аддзяленне паліталогіі, на якім вядзецца падрыхтоўка прафесійных палітолагаў, паліталогія выкладаецца ва ўсіх ВНУ Беларусі.
Сумежныя прадметы паліталогіі — палітычная філасофія і публічная адміністрацыя. Палітфіласофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. З іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіравання.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.