Га́ўя, (Аа Ліфляндская) (лат.: Gauja, эст.: Koiva jõgi) — рака ў Латвіі, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. Даўжыня 461 (452[1]) км. Вадазбор 8904 км². Сярэдні расход вады 78 м³/с. Перапад вышынь 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасць цячэння — 0,2-0,4 м/с. Другая па даўжыні, пасля Заходняй Дзвіны, рака Латвіі. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу (даўжынёй 24 км) паміж Латвіяй і Эстоніяй.
Гаўя | |
---|---|
лат. Gauja | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 460 км |
Басейн | 8,9 тыс. км² |
Расход вады | 70,7 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Відземскае ўзвышша |
• Вышыня | 234 м |
• Каардынаты | 57°04′57″ пн. ш. 25°36′17″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыжскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 57°09′30″ пн. ш. 24°15′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рыжскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўныя прытокі
Справа: Мустйыгі, Аліта. Злева: Амата.
На рацэ
Гарады: Стрэнчы, Валміера, Цэсіс, Сігулда. Прыродаахоўныя зоны: Нацянальны парк Гаўя. Водзяцца: акунь, язь, шчупак, лешч, плотка, галавень, рыбец, мянтуз. Помнікі гісторыі: Тарэйдскі замак (11-14 ст.)
Агульнае
Пачынаецца над Відзэмскім узвышшы ў Цэсіскім краі ля пагорка Элкас, каля возера Алаўкстс, за 90 км ад Рыжскага заліва, спачатку цячэ на ўсход у процілеглы ад мора бок, затым абцякаючы Відзэмскае ўзвышша з поўначы і захаду нарэшце ўпадае ў Рыжскі заліў каля Царнікава. Паміж Валміерай і Сігулдай цячэ праз цвёрдыя даламітавыя і пясчанікавыя пароды дэвонскага перыяду, прарэзаўшы ў іх глыбокі яр і ствараючы парогі Сінолес, Сікшню, Стрэнчу, Кюкю і інш.
Жыўленне мешанае — снегавое (35-40 %), ападкі і падземныя воды. Вадазбор на 30 % пакрыты лесам, 5 % складаюць балоты, налічвае каля 860 азёр агульнай плошчай ~55 км². Замярзае ў снежні, крыгалом у сакавіку — красавіку.
Зноскі
- У залежнасці ад таго, якую рэчка прымаюць за пачатак Гаўі.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.