![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/%25D0%2592%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BC%25D1%2596%25D1%2587%25D1%258B._%25D0%2586%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D1%2586%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D1%2581%25D0%25B0_%25D0%25B7%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25B9_%252811%2529.jpg/640px-%25D0%2592%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BC%25D1%2596%25D1%2587%25D1%258B._%25D0%2586%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D1%2586%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D1%2581%25D0%25B0_%25D0%25B7%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25B9_%252811%2529.jpg&w=640&q=50)
Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, якая набыла масавы характар пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. Перабудовы характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў, выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/%D0%92%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC%D1%96%D1%87%D1%8B._%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B0_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D0%B9_%2811%29.jpg/640px-%D0%92%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC%D1%96%D1%87%D1%8B._%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B0_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D0%B9_%2811%29.jpg)
З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтыя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.
Таксама для сучаснага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства[1].