Remove ads
аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Астро́ўна[1] (трансліт.: Astroŭna, руск.: Островно) — аграгарадок (былая вёска) у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Астроўна. Уваходзіць у склад Астровенскага сельсавета.
Аграгарадок
Астроўна
| ||||||||||||||||||||||||
Прыкладна ў 1520-я ваявода віцебскі Іван Сапега заснаваў Астровенскі замак. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палонна ў складзе Віцебскага павета[2] і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўспамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546, калі яго ўдава атрымала велікакняжацкі дазвол заснаваць каля замка мястэчка. Пазней маёнткам валодалі сын Іван (сын Івана) і Міхал (сын Януша) Сапегі. У 1591 Астроўна перайшла да Рыгора, сына І. Сапегі. Цягам 1600—1633 гэтым абшарам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандр Дажбог Сапега. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, Фёдару.
У 1622 А. Д. Сапега заснаваў у Астроўна кляштар дамініканцаў. Па яго смерці частка мястэчка адыйшла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 падзялілі сыны яго сясцёр — Валовічы, Трызны і Камароўскія.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Астроўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. На кан. XVIII ст. у мястэчку было 19 двароў, на галоўнай плошчы стаяла ратуша. У гэты час тут рэгулярна з 15 жніўня да 1 верасня праводзіўся кірмаш.
У пачатку Вайны 1812 года ў ваколіцах Астроўна адбылася бітва паміж французскім авангардам Ж. Мюрата і часткай сіл I Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі[3], у выніку якой мястэчка было разбурана. Станам на 1888 у мястэчку было 70 дамоў, у пач. XX ст. — 126 дамоў.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Астроўна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Астроўну вярнулі ў склад БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1969 у вёсцы было 264 двары, на 1990 — 535, на 1994 — 554. У 2005 Астроўна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
У Астроўна працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.