Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Астро́венскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Астроўна.
Астровенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Астроўна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 126 |
Плошча | 210 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2131 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астроўна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Соржыцкага сельсавета, у склад Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Александрова, Бузаны, Вядзерава, Дарагакупава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі і Шуты), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малы Двор[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Віцебскага раёна[2], з 12 лютага 1965 года ў складзе Бешанковіцкага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад адноўленага Соржыцкага сельсавета перададзены 27 населеных пунктаў (Асінаўка, Белле, Берашэўцы, Будзілава, Воўры, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Гарадзец, Гняздзілава, Дашкава, Забелле, Задарожжа, Замошша, Засор’е, Засценкі, Ліхачы, Малыя Паўлавічы, Мартасы, Медзвядзі, Падакі, Равякі, Сіняны, Соржыца, Стрэлішча, Холм, Чарнагосце і Шчакатоўшчына), у склад сельсавета з Пліскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[3]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Соржыцкага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бардашы, Беркава, Дуброва, Жавуры, Качана, Кудзяны, Ліхошына, Макраны, Светагорава і Сініцы)[4]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Соржыцкага сельсавета перададзена вёска Валькава[5]. У 1974 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Астроўна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 25 населеных пунктаў[6]. 21 верасня 1987 года ў склад Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пліскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Абухава, Александрова, Бузаны, Вядзерава, Данілаўка, Жаркі, Жыгалы, Замашэнне, Застарынне, Клішы, Купіна, Латыгава, Латышы, Навасёлкі, Панкратава, Плісы, Прыдзвінне, Пясочная, Руда і Шуты)[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1671 чалавек[9], з іх 90,2 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1126 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.