Чарнаўчыцы

аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнаўчыцыmap

Чарна́ўчыцы[3] (трансліт.: Čarnaŭčycy, руск.: Чернавчицы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 км на поўнач ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы, на аўтадарозе Брэст — Камянец.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Чарнаўчыцы
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
1471[1]
Вышыня цэнтра
120 м[2]
Насельніцтва
  • 2 924 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225030
Паштовыя індэксы
225030
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846086
Чарнаўчыцы на карце Беларусі ±
Thumb
Закрыць

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 15 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1520 года Падляшскага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. У 1477 годзе пан Няміра Ваўчкевіч прадаў Чарнаўчыцы Івашку Іллінічу, затым у валоданні Е. Іллініча, графа Мірскага і Чарнаўчыцкага, кн. Радзівіла. Пад 1567 годам у попісе войска ВКЛ пазначана як мястэчка ў Берасцейскім павеце. З 1568 года належалі Радзівілам да канца 19 ст.

У 1583 годзе пабудаваны па фундацыі М. Радзівіла Сіроткі касцёл Прасвятой Тройцы. На паўночным захадзе ад касцёла 3-ярусная званіца з шатровым дахам. У 1671 годзе Радзівіламі быў пабудаваны аднапавярховы палац з вялізнымі сенямі, у якія магла заехаць шасціконная карэта. Пры двары знаходзіліся сад і звярынец.

Thumb
Палац Радзівілаў у Чарнаўчыцах (1761)

У 1733 годзе ўзведзена драўляная праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. У 1777 годзе тут дзейнічаў вадзяны млын, які меў 11 вадзяных колаў. У 18 стагоддзі мястэчка належала вядомаму натуралісту Марціну Радзівілу (1705—1782), які ў Чарнаўчыцах праводзіў фізічныя і хімічныя доследы, спрабаваў адкрыць філасофскі камень, з дапамогай якога збіраўся ператварыць у золата іншыя металы. Яго родзіч Геранім Радзівіл, вядомы сваім крывавым падаўленнем Крычаўскага паўстання, абвясціў вальнадумца вар'ятам і забраў у апеку яго маёнтак.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1863 годзе гэта было беднае мястэчка, размешчанае за 14 вёрст ад Брэста на гандлёвым шляху ў Пружаны. У 1867 годзе касцёл Прасвятой Тройцы перададзены пад праваслаўную царкву (у 1918 годзе вернуты католікам). У 1876 годзе мястэчка з вуліцамі Брэсцкай, Камянецкай, Кобрынскай і інш. Маёнткам Чарнаўчыцы валодаў граф Грабоўскі. У 1886 годзе ў мястэчку 2 праваслаўныя царквы, яўрэйскі малітоўны дом, сінагога, гандлёвыя лаўкі, шавецкая майстэрня, 2 карчмы, на працягу года праводзіліся 3 кірмашы. У 1889 годзе дзейнічала народнае вучылішча (95 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак). У 1892 годзе заснаваны хрустальны завод, на якім працавалі 250 рабочых і выраблялі хрустальны посуд. У 1897 годзе мястэчка ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета, 2 царквы, народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, прыёмны пакой, сінагога, хлебазапасны магазін, 13 крам, 3 карчмы, 2 разы ў год праводзіліся кірмашы.

У 1905 годзе ў мястэчку працаваў пакой сельскага ўрача, дзейнічала мяшчанская ўправа, размяшчаўся прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці і ўчастак судова-міравой акругі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа.

Вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 чэрвеня 1941 года да 24 ліпеня 1944 года. Неўзабаве было ўтворана гета ў Чарнаўчыцах, масавыя забойствы пачаліся ў 1942 годзе. У Вялікую Айчынную вайну спалена 60 двароў, забіта 370 жыхароў, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 7 — у партызанах.

У верасні 1949 года арганізаваны калгас «Іскра», у які ўвайшлі 50 гаспадарак з 98. З 10 сакавіка 1951 года ў калгасе было 320 гаспадарак. 4 верасня 1972 года да Чарнаўчыц далучана вёска Лісовічы[4].

Інфраструктура

Цэнтр СВК «Чарнаўчыцы». У вёсцы сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, клуб, 2 сталовыя, 4 магазіны, сельская бібліятэка, вучэбны цэнтр к-та па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкома, акцыянернае таварыства «Чарнаўчыцкі завод жалезабетонных вырабаў».

Насельніцтва

  • 177 двароў, 1125 жыхароў (1876)
  • 71 двор, 509 жыхароў (65 мяшчан) (1886)
  • 140 двароў, 1101 жыхар (1897)
  • 1316 жыхароў (1905)
  • 101 двор, 749 жыхароў (1921)
  • 200 двароў, 1050 жыхароў (1940)
  • 494 жыхары (1959)
  • 659 жыхароў (1970)
  • 865 гаспадарак, 2372 жыхары (1997)
  • 55 гаспадарак, 2406 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы

Славутасці

Thumb
Троіцкі касцёл

Страчаная спадчына

Галерэя

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чарнаўчы́чы
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.