Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства, цяпер у Капыльскім раёне, Мінская вобласць — 11 студзеня 1782, Слуцк) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, арганізатар навукі, даследчык-алхімік.
Марцін Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Антоні Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Радзівіл | ||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1705 |
||||||
Смерць |
11 студзеня 1782[1] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Ян Мікалай Радзівіл | ||||||
Маці | Дарота Генрыка з Пшэбяндоўскіх | ||||||
Жонка |
1) Аляксандра з Бяльхацкіх 2) Марта з Трамбіцкіх |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Антаніна, Юзаф Мікалай ад 2-га шлюбу: Міхал Геранім, Дамінік, Якуб, Антоні Мікалай |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Радзівілаў. Сын Яна Мікалая.
Крайчы ВКЛ у 1723—1752, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737.
3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй.
Верагодна, душэўна захварэў. Паводле сведчанняў сучаснікаў, верыў у перасяленне душ, намерваўся перайсці ў іўдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, абвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў Марціна Мікалая Радзівіла пад апеку Гераніму Фларыяну Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазней апеку пераняў Міхал Казімір Радзівіл.
Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, з якой меў дачку Антаніну і сына Юзафа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[2].
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 230.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.