Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька

(1702—1762) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Remove ads

Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (13 чэрвеня 1702 — 15 мая 1762, Нясвіж) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.

Хуткія факты Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, 21-ы гетман польны літоўскі ...
Remove ads

Паходзіў з роду Радзівілаў, сын вялікага канцлера Караля Станіслава, бацька Караля Станіслава «Пане Каханку».

Сыноў Міхала вучыў педагог і выдавец Ян Пашакоўскі.

У 1726 годзе распачаў аднаўленне замку ў Нясвіжы, збуранага шведамі ў 1706 годзе. У 1750 годзе аднавіў дзейнасць Нясвіжскай друкарні і адкрыў Нясвіжскі кадэцкі корпус. Заснаваў першыя ў Вялікім Княстве Літоўскім мануфактуры, між іншых Свержанскую фаянсавую, Слуцкую персіярню (мануфактуру па вырабе шаўковых паясоў). Разам з жонкай Уршулай арганізаваў тэатр і музычную, вакальную і балетную школы, аркестр беларускіх народных інструментаў.

Кавалер ордэна Белага арла з 1727 года.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads