Іван III Васільевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Васілевіч або Іван III, пазней Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505) — вялікі князь маскоўскі (1462—1505).
Іван III Васільевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Сумесна з | Васіль II | ||||||
Папярэднік | Васіль II | ||||||
Нараджэнне |
22 студзеня 1440[1][2] |
||||||
Смерць |
27 кастрычніка 1505[1][2] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Васіль II | ||||||
Маці | Марыя Яраслаўна[d] | ||||||
Жонка | Марыя Барысаўна[d][5] і Соф’я Палеалог[5] | ||||||
Дзеці | Іван Іванавіч Малады, Васіль III, Юрый Іванавіч[d], Андрэй Іванавіч[d], Алена Іванаўна, Дзмітрый Іванавіч Жылка[d], Сямён Іванавіч[d], Inokinya Aleksandra[d], Yevdokiya Ivanovna[d] і Theodosia Ioannovna[d] | ||||||
Веравызнанне | Orthodox Christian[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька — Васіль II, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, з серпухаўскай галіны нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Данілы (роду Данілавічаў) і родзічка па бацькоўскай лініі[6]. Прамое імя, нададзенае па нараджэнні — Цімафей.
Іван III далучыў да Масквы многія ўдзельныя княствы Рурыкавічаў, процістаяў знешняй усходняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага, скасаваў залежнасць Масквы ад татар пасля стаянне на Угры ў 1480 годзе. Другі шлюб — з Соф’я, пляменніцай апошняга візантыйскага імператара, дазволіў Івану апеляваць да спадчыны канстанцінопальскіх уладароў, адначасова спрыяў далучэнню да дасягненняў еўрапейскай культуры і навукі. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча Маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі «Масква — трэцім Рымам», лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль.
Падчас кіравання Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і іншыя гарады і землі.
Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, узрасла міжнародная вядомасць Маскоўскай дзяржавы, вялікі князь маскоўскі ўзяў тытул «гасудар усяе Русі», такім чынам выказаў прэтэнзіі на падначаленне сваёй уладзе ўсіх зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы.