From Wikipedia, the free encyclopedia
Цар (ад лац.: Cæsar, стар.-грэч.: Καῖσαρ, Kaĩsar): адзін з тытулаў манархаў у ўсходнеславянскай і паўднёваславянскай традыцыі; тытул быў роўным імператарскаму тытулу, або абвяшчаўся роўным таму (гл. гісторыя).[1]
Этымалагічна слова «цар» (усходнесл. царь; англ. tsar, czar) выводзіцца са слова «цэсар» (усходнесл. цҍсарь), якое, у сваю чаргу, было выведзена з імені Цэзара, першага рымскага імператара (пар. ням. Kaiser імператар). Сэнсава словы «цар» і «цэсар» з'яўляліся перакладам грэч. тытулу «васілеўс» (імператар)
Тытулы «цар» і «імператар» фактычна ўзыходзяць да той самай крыніцы і азначаюць той самы гісторыка-культурны аб'ект, але на розных мовах.[2]
Да 15 ст. словам «цар» у усходнеслав. тэкстах азначалі візантыйскіх імператараў, біблейскіх і наогул старажытных валадароў, з 13 ст. ― мангола-татарскіх ханаў[3].
У Балгарыі тытул «цар» з'явіўся ў 913, калі Сімяон I быў каранаваны на царства канстанцінопальскім патрыярхам. Да таго ж перыяду адносяцца і першыя вядомыя артыфакты з гэтай формай слова («надпіс Мосціча»). У Сербіі тытулам «цар» называліся некалькі валадароў у 14 ст. У маскоўскай літаратуры тытул у дачыненні да маскоўскіх вялікіх князёў пачалі ўжываць з 15 ст., а самі яны пачалі карыстацца гэтым тытулам з сяр. 15 ст. (гл. цары расійскія).
Тытул «цэсар» ва ўсходнеславянскіх сярэднявечных тэкстах ужываўся ў дачыненні да імператара Святой Рымскай імперыі (старабел. цесаръ, цэсаръ ад польск. cesarz < лац. Caesar[4]; старарус. цҍсарь).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.