Слуцак
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слу́цак — места ў Беларусі, на рацэ Случы. Адміністрацыйны цэнтар Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 61 818 чалавек[3]. Знаходзіцца за 105 км на поўдзень ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Івацэвічы, Салігорск.
Слуцак лац. Słucak | |||||
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1116 | ||||
Магдэбурскае права: |
| ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Слуцкі | ||||
Плошча: | 24,6 км² [2] | ||||
Вышыня: | 156 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 61 818 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 2512,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1795 | ||||
Паштовы індэкс: | 223610 | ||||
СААТА: | 6246501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′0″ пн. ш. 27°33′0″ у. д. | ||||
± Слуцак Слуцак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://slutsk.gov.by/ru/ |
Слуцак — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Колішняя рэзыдэнцыя князёў Алелькавічаў, якая за Радзівіламі стала цэнтрам вытворчасьці шаўковых паясоў, аднаго з сымбаляў беларусаў. У 1920 годзе ў ваколіцах Слуцку адбылося ўзброенае выступленьне ў абарону незалежнасьці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барокавыя царква Сьвятога Міхала Арханёла і жылы корпус кляштару бэрнардынаў, клясыцыстычныя будынкі шляхецкага сходу, Трайчанскага манастыра і кальвінскай гімназіі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мескія ўмацаваньні з трыма мураванымі брамамі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама царква Сьвятой Тройцы, касьцёл Сьвятога Антонія, кальвінскі збор і сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі. Апроч таго, у месьце знаходзілася вялікая колькасьць помнікаў традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.